Знайсці
19.08.2018 / 14:471РусŁacБел

У Гродне ў аварыі хлопчыка выкінула на дарогу праз акно аўто

У Гродне 18 жніўня адбылося ДТЗ, у выніку якога хлопчыка-пасажыра выкінула праз акно, паведамляе Белта.

На скрыжаванні вуліц Горкага і Камунальнай каля 11.00 сутыкнуліся аўтамабілі «Таёта Карола» і «Сітраен».

Першы рухаўся з вуліцы Горкага ў бок вуліцы Віленскай, а другі выязджаў з вуліцы Камунальнай.

Кіроўцы сцвярджаюць, што рухаліся на зялёны сігнал святлафора.

У «Сітраене» знаходзіліся двое дзяцей. Ад удару 9-гадовага хлопчыка, які не быў прышпілены, выкінула праз акно на асфальт. У выніку ён траўміраваў нагу і атрымаў парэзы. Дзяўчынка была прышпіленая і не пацярпела, але разам з хлопчыкам яе таксама шпіталізавалі.

У аўтамабілі «Таёта Карола» ехаў толькі кіроўца. Ад удару спрацавалі падушкі бяспекі, сам мужчына не пацярпеў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930