Знайсці
18.08.2018 / 20:4323РусŁacБел

Сын расійскага дэпутата, самы вядомы «школьнік Навальнага» скончыў жыццё самагубствам разам з дзяўчынай

Расійскія СМІ паведамілі пра двайное самагубства ў падмаскоўным горадзе Жалезнадарожны. 18-гадовы хлопец і 20-гадовая дзяўчына скочылі з даху шматпавярховіка, счапіўшыся кайданкамі.

Высветлілася, што загінулы хлопец — Раман Шынгаркін, сын былога дэпутата Дзярждумы ад ЛДПР. Ён стаў вядомы пасля леташняй акцыі пратэсту Аляксея Навальнага. Тады былі затрыманыя больш за 1000 чалавек. Шынгаркін назіраў за імі з ліхтара, паліцэйскія доўга не маглі зняць яго адтуль.

фота ТАСС

Хлопец пакінуў у сацыяльных сетках вялікі допіс з тлумачэннямі, але паставіў яго на таймер — запіска была апублікаваная ўжо пасля яго смерці:

«Калі вы чытаеце гэта, то я ўжо мёртвы. Спадзяюся, што мёртвы. …Бацькі мае не вінаватыя. Яе бацькі таксама. Што яшчэ? Гэта не Навальны, не курс партыі (як бы мне не гэта падабалася, але не ён) … Гэта ўсё мы вінаватыя. Мы самі суддзі, мы самі вынеслі прысуд, мы самі яго і выканалі».

Яго дзяўчына Аляксандра таксама пакінула допіс у сацыяльных сетках. Сяброўцы яна патлумачыла, што прычынай самагубства сталі праблемы са здароўем, сум, а таксама хуткае расстанне з Раманам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера