Знайсці
18.08.2018 / 17:2054РусŁacБел

Качанава вызначылася, што такое «грамадзянская супольнасць»: ветэраны, прафсаюзы, БРСМ і саюз жанчын

Па даручэнні Аляксандра Лукашэнкі кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава сустрэлася з прадстаўнікамі вядучых грамадскіх аб'яднанняў нашай краіны, якія з'яўляюцца асновай яе грамадзянскай супольнасці. На гэтай сустрэчы былі дэталёва абмеркаваны розныя прапановы па кадравым абнаўленні складу ўрада, піша sb.by

Падчас сустрэчы ў Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Качанава агучыла перад кіраўнікамі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый дакладную задачу:

— Неабходна абмеркаваць прапановы па ратацыі кадраў. Абнаўленне ўрада — гэта неабходная мера. Невыкананне даручэнняў кіраўніка дзяржавы недапушчальна. Недапушчальна, паколькі ўсе даручэнні прэзідэнта накіраваны на карысць нашаму народу, на карысць нашай краіне. Новыя кандыдатуры былі ўважліва вывучаныя, прапрацаваны. Хацела б пачуць і вашыя прапановы з гэтай нагоды.

У сярэдзіне ліпеня кіраўнік Беларусі выказаўся наконт таго, што ён разумее пад гэтым паняццем:

— Мы дакладна вызначылі, што такое грамадзянская супольнасць у Беларусі: гэта не тое, што тры апазіцыянеры, два чыноўнікі і яшчэ нейкія арганізацыі. Грамадзянская супольнасць — гэта грамадзяне. А грамадзяне нашай краіны ў сваёй большасці — гэта і ветэраны, і моладзь, якую прадстаўляюць нашы, як я іх называю, камсамольцы — БРСМ, гэта прафсаюзы і жаночая арганізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930