Знайсці
18.08.2018 / 16:1925РусŁacБел

Лукашэнка: Даручэнне дасягнуць заробку 1000 рублёў выклікала ва ўрадзе паніку

president.gov.by

Пра гэта Лукашэнка заявіў, прымаючы сёння кадравыя рашэнні, паведамляе яго прэс-служба.

Так даручэнне ураду дасягнуць хоць бы 1 тысячы рублёў сярэдняга заробку па краіне «ў многіх з іх наогул выклікала паніку, што гэта недапушчальна», распавёў кіраўнік дзяржавы.

«Аказваецца, дапушчальна. Нават пры тым курсе, які яны спрабавалі ўцюхаць нам у Беларусі.

Але колькі крыві папсавалі для таго, каб (асабіста мне давялося гэта рабіць) пераканаць урад, што людзі хоць бы няшчасную тысячу рублёў сярэдняга заробку павінны мець. Што трэба падцягнуць сёлета самыя нізкааплатныя пласты (нянечкі ў дзіцячых садках, медсёстры і нянечкі ў бальніцах, якія носяцца з дзецьмі і з намі, калі мы прыхварэем, людзі культуры, сацыяльнага абслугоўвання). Іх трэба сёння падцягваць вышэй. Адны фармулёўкі: « мы не можам», «Мы не павінны», «упадзе курс», «упадзе краіна», «упадзе ўсё», - працягнуў кіраўнік дзяржавы.

«Добра, я прапанаваў альтэрнатыву. Давайце тады разам з вамі будзем мець тую зарплату, якую маюць гэтыя няшчасныя нянечкі», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле яго слоў, на гэтую прапанову паследавала наступная рэакцыя: «Ды не, ва ўрадзе гэта немагчыма, трэба менеджарам ва ўрадзе падымаць заработную плату, і чым вышэй, тым лепш яны будуць працаваць. Дык што ж гэта за справядлівасць?» - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера