Знайсці
18.08.2018 / 09:3511РусŁacБел

Кіраўнік Каталоніі паабяцаў «атакаваць іспанскую дзяржаву»

flickr.com

Кіраўнік урада Каталоніі Кім Тора паабяцаў актыўна змагацца з іспанскай дзяржавай. Адпаведную заяву рэгіянальны лідар зрабіў у пятніцу, перадае карпарацыя Radio y Television Espanola.

Тора прыняў удзел у мітынгу ля каталонскай турмы, куды на час судовых разглядаў па справе, звязанай з сепаратысцкім працэсам, змешчаны былы дарадца па ўнутраных справах пры ўрадзе аўтаноміі Жаакім Форн. Акт быў прымеркаваны да першай гадавіны тэракту ў Каталоніі, які быў здзейснены 17 жніўня мінулага года. Тора запэўніў, што прыхільнікі незалежнасці рэгіёна не спыняцца да таго часу, пакуль каталонскі народ не здабудзе волю. «Мы не будзем абараняцца, мы будзем ісці ў атаку на гэту несправядлівую [іспанскую] дзяржаву», - адзначыў кіраўнік урада аўтаноміі.

Тора таксама заклікаў «аднавіць грамадзянскія і палітычныя правы» у Каталоніі.

У рэгіёне ў пятніцу прайшлі розныя мерапрыемствы і мітынгі ў памяць ахвяраў тэракту 17 жніўня 2017 года. Тады на турыстычнай вуліцы Рамбла ў цэнтры Барселоны кіроўца фургона здзейсніў наўмысны наезд на мінакоў. Праз некалькі гадзін у населеным пункце Камбрыльс у правінцыі Тарагона паліцыя Каталоніі ліквідавала пяць тэрарыстаў. Яны спрабавалі ажыццявіць тэракт, аналагічны таму, які быў здзейснены ў Барселоне. Ахвярамі нападаў сталі 16 чалавек, яшчэ каля 130 пацярпелі

tass.ru

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930