Знайсці
18.08.2018 / 08:593РусŁacБел

Мінімальны заробак у Венесуэле павялічыўся ў 60 разоў

Прэзідэнт Венесуэлы Нікалас Мадура абвясціў пра павышэнне ў краіне мінімальнага заробку ў 60 разоў. Пра гэта паведамляе AVN.

Паводле сцвярджэння кіраўніка дзяржавы, пасля ўводу ў абарачэнне 20 жніўня адна адзінка крыптавалюты Petro будзе каштаваць 60 даляраў або 3,6 тысячы дэнамінаваных суверэнных балівараў. Мінімальная зарплата пры гэтым складзе палову крыптаманеты, г.зн. 1,8 тысячы балівараў, тады як у цяперашні час яна складае тры мільёны балівараў (30 суверэнных балівараў пасля дэнамінацыі)

Венесуэльская нацыянальная валюта пазбавіцца пяці нулёў. Мадура сцвярджае, што названыя меры дапамогуць «радыкальна стабілізаваць і змяніць грашова-крэдытнае і фінансавае жыццё дзяржавы», які пакутуе ад гіперінфляцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930