Знайсці
17.08.2018 / 22:3338РусŁacБел

Ura.ru: Пуцін хоча прызначыць Бабіча паслом, каб узначаліць Саюзную дзяржаву і застацца ва ўладзе пасля 2024 года

Расійскі сайт Ura.ru напісаў артыкул, у якім спрабаваў разабрацца, чаму ж афіцыйны Мінск не хоча прымаць расійскага пасла Бабіча.

Фота: kremlin.ru.

Крыніцы выдання ў дыпламатычных колах кажуць, што менавіта Беларусь зацягвае прыезд Бабіча. Паводле версіі крыніцы, гэта можа быць звязана з роляй, якую Бабіч будзе іграць як пасол, працуючы на ператварэнне Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі ва ўплывовую структуру.

Затрымка ў прызначэнні Бабіча можа быць звязаная з барацьбой за сцэнар транзіту ўлады, кажа палітолаг Максім Жараў у каментары Ura.ru. Прычым гаворка ідзе пра перадачу ўлады як у Расіі, так і ў Беларусі

«Пост кіраўніка Саюзнай дзяржавы ў перспектыве з'яўляецца адным з варыянтаў транзіту ўлады ў Расіі. Калі ва Уладзіміра Пуціна скончыцца цяперашні прэзідэнцкі тэрмін, ён мог бы стаць кіраўніком Саюзнай дзяржавы»,

— распавёў Жараў.

Пры гэтым пакуль што затрымку ў прызначэнні Бабіча нельга назваць значнай, кажа першы намеснік старшыні камітэта Дзяржаўнай думы па справах СНД Канстанцін Затулін.

«Апошні раз я сачыў за падобнымі гісторыямі, калі Міхаіла Зурабава адпраўлялі паслом ва Украіну (у 2009 годзе — заўв. Рэд.). Яго прызначылі паслом яшчэ пры Віктары Юшчанку, а адправіўся ў Кіеў ён, толькі калі Віктар Януковіч выйграў выбары. У Расіі ён чакаў некалькі месяцаў», — распавёў дэпутат Ura.ru.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера