Знайсці
19.08.2018 / 10:2815РусŁacБел

«Рэвалюцыя» ў Оршы — як гэта выглядае ФОТЫ

 

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ў Аршанскім рэгіёне ўведзены асобы рэжым кіравання.

«Кожны, пачынаючы ад звычайнага чалавека, павінен быць напружаны гэтак жа, як кіраўнікі прадпрыемстваў і адпаведныя структуры ўлады. Людзі павінны адчуваць, што там пачалася, вобразна кажучы, рэвалюцыя», — адзначыў кіраўнік дзяржавы падчас нарады па разглядзе кадравых прапаноў.

Ці адчулі ўжо аршанцы подых рэвалюцыі?

У наваколлі Аршанскага інструментальнага завода, стан якога каштаваў пасад двум міністрам, лёгкае трымценне адчуваецца. Каля прахадной стаяць прэстыжныя аўто (у тым ліку з мінскімі нумарамі), у іх дзяжураць шафёры — знак прысутнасці высокага начальства. Каля завода прагульваецца нетутэйшы чалавек з вайсковай выпраўкай. Частка работнікаў, праўда ў адгулах: тыя, хто працаваў у мінулыя выходныя, рыхтуючы, відаць, прадпрыемства да візіту кіраўніка дзяржавы.

«Завод хацелі летась банкрутам абвяшчаць. Даў фінансаванне — таму такі і скандал цяпер» — тлумачаць простыя работнікі, чаму менавіта на іх завод абрынуўся Лукашэнка.

У цэлым, каб даведацца пра ўражанні аршанцаў ад візіту, дастаткова каля прахадной любога прадпрыемства проста спытаць, не ўдакладняючы: «Як вы тут пасля стрэсу?»

«Мы дагэтуль пад уражаннем», — кажуць, ідучы дадому пасля скарочанага працоўнага дня работнікі «Оршааграпраммаша».

Тым часам горад не выглядае на Петраград 1917-га. Сонна плыве абмялелы Дняпро, працуе кірмаш, у сталоўцы каля інструментальнага — спецабслугоўванне: накрытыя вясельныя сталы. Па ўсім горадзе картэжы, маладыя фатаграфуюцца каля мясцовай славутасці — вадзянога млына. Напружылася пакуль толькі начальства.

«Што будзе? А хто яго знае. Зараз такі шоргат пачнецца — усе міністры да нас будуць ездзіць адзін за адным», — кажа работнік жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Яго галіновага міністра чакаюць у Оршы ў суботу.

СМ, фота Сяргея Гудзіліна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930