Знайсці
17.08.2018 / 19:425РусŁacБел

Кіраўніком урада Славеніі стаў былы комік, а Пакістана — гулец у крыкет

Імран Хан і Мар'ян Шарац.

На выбарах на пасаду прэм'ер-міністра Пакістана перамог Імран Хан. Свае галасы за Імрана Хана аддалі 176 дэпутатаў Нацыянальнай асамблеі краіны. Хан раней быў вядомы як капітан зборнай Пакістана па крыкеце.

У гэты ж час у Славеніі акцёр, журналіст і палітык Мар'ян Шарац стаў прэм'ер-міністрам — 17 жніўня ягоную кандыдатуру падтрымаў парламент краіны. 40-гадовы Шарац стаў самым маладым кіраўніком урада ў гісторыі незалежнай Славеніі. Доўга працаваў на нацыянальным тэлебачанні. Выступаў у камедыйным амплуа і жанры палітычнай сатыры на радыё- і тэлевізійных шоу. Ён стварыў вобраз выдуманага персанажа Івана Серпянціншыка, бурклівага вясковага жыхара з Верхняй Крайны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930