Знайсці
17.08.2018 / 18:422РусŁacБел

Жыхар Светлагорска спрабаваў перадаць сябру ў ізалятар наркотыкі ў пірожных

Суд Светлагорскага раёна вынес прысуд мужчыну, які спрабаваў перадаць сябру ў ізалятар часовага ўтрымання марыхуану і альфа-PVP у заварных пірожных.

5 сакавіка мінулага года ў АУС Светлагорскага райвыканкама ўвайшла жонка аднаго з арыштантаў. Маладая жанчына прынесла мужу перадачу, якая ўключала некалькі рэчаў: скрынку пратэіну, блінцы з ліверкай, салату і восем заварных пірожных. Супрацоўнікі міліцыі панеслі перадачу, а праз некалькі хвілін жанчыну затрымалі: у двух крэмавых пірожных выявілі два палімерныя пакеты, як пазней высветлілася, з наркотыкамі: адзін — з марыхуанай (0,36 грама), другі — з альфа-PVP (0,1236 грама ). Спалоханая жанчына адразу здагадалася, якім чынам забароненыя рэчывы патрапілі ў яе ношу, і тут жа распавяла пра ўсё праваахоўнікам.

Аказалася, з ёй звязаўся муж, які арыштаваны і ўтрымліваецца ў камеры ізалятара, і папрасіў забраць у знаёмага тое, што неабходна яму перадаць. З размовы з мужам жанчына зразумела: перадача прызначалася для кагосьці з суседзяў па камеры.

І знаёмы мужа сапраўды прыйшоў. Ён прадставіўся Дзянісам і аддаў жанчыне сумку, у якой тая знайшла пакет з дзевяццю пірожнымі і скрынку пратэіну. Не падазраючы пра сакрэтныя інгрэдыенты, яна пачаставала адным пірожным сваю маленькую дачку, дадала да перадачы блінцы і салату і адправілася ў ізалятар.

Падазраванага наведалі супрацоўнікі міліцыі, аднак дома не засталі. Па месцы жыхарства наркотыкі не знайшлі, затое пашпарт і іншыя дакументы знаходзіліся на месцы. Бацькі не ведалі, дзе іх сын, аднак пазней высветлілася, што Дзяніс з'ехаў у Расію.

Падазраваны вярнуўся ў Беларусь толькі ў кастрычніку мінулага года. Цікава, што на судзе ён сцвярджаў: жанчына, якая прынесла ў ізалятар гэтыя пірожныя, агаварыла яго, каб пазбегнуць крымінальнай адказнасці. Суд Светлагорскага раёна прызнаў Дзяніса Каханчыка вінаватым. Яму прызначылі пакаранне ў выглядзе 12 з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму.

Гомельская праўда

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930