Знайсці
17.08.2018 / 17:328РусŁacБел

Беларусы не могуць вярнуцца з курорта ў Балгарыі

У рэдакцыю Tut.by звярнуўся мінчук Дзяніс Яроменак. Улетку яго мама з цёткай вырашылі адпачыць у Балгарыі. Купілі тур у кампаніі «Два сонцы» і 3 жніўня паляцелі. Засяліліся ў гатэль. А ў пятніцу, 17 жніўня, калі жанчыны хацелі выселіцца, даведаліся: пражыванне ў іх не аплачана. Турысты абурыліся, адміністратар выклікала паліцыю. У турфірме тлумачаць: усім займаўся дырэктар, а ён не выходзіць на сувязь.

— Яны мне напісалі, што прыехала паліцыя, — распавядае Дзяніс і тлумачыць: у тур мама з цёткай паехалі ў кампаніі родных і сяброў, усяго восем чалавек. Двое з іх дзеці.

— Сёння сабралі торбы, вынеслі на рэсэпшэн, звяртаецца адміністратар і проста за рукі іх хапае і не выпускае. Вы, кажа, не заплацілі за пражыванне. Яны: «Як не заплацілі?» Ім паказваюць рахункі — сапраўды, разліку няма.

У роспачы жанчыны патэлефанавалі Дзянісу, а ён — у кампанію «Два сонцы».

— Я набіраю, здымае дзяўчына, кажа, што ўсім асабіста займаўся дырэктар і толькі ён валодае інфармацыяй, — кажа суразмоўца. — Але дырэктар нібыта выключыў тэлефон і ўжо некалькі дзён не выходзіць на сувязь. Больш за тое, наколькі я разумею, і квіткі на сённяшні зваротны рэйс нашым ён таксама не забраніраваў.

Паводле слоў сваяка, у турагенцтве яму паведамілі: менеджар спрабуе знайсці турыстам зваротныя квіткі. Папярэдне дадому яны вернуцца не раней за 20 жніўня.

У кампаніі «Два сонцы» кажуць, што спрабуюць дапамагчы турыстам. Сітуацыю з паліцыяй вырашылі, за час, які беларусы ўжо правялі ў гатэлі, заплацілі. Патлумачыць, як узнікла такая сітуацыя, не могуць: «Усімі аплатамі займаецца дырэктар», у менеджараў да гэтага доступу няма.

— Дырэктар наш на сувязь не выходзіць […], — распавядаюць у турфірме.

Ці даўно ён знік, не ведаюць.

Пакуль рыхтаваўся матэрыял, з TUT.BY зноў звязаўся Дзяніс. Распавядае, што яму толькі што тэлефанавалі родныя з Балгарыі. Паводле яго слоў, за нумар у гатэлі кампанія «Два сонцы» заплаціла толькі частку грошай. Разліку за сённяшнюю і наступныя ночы да гэтага часу няма.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031