Знайсці
17.08.2018 / 14:2949РусŁacБел

Трэнер «Дынама» Сяргей Гурэнка вельмі дзіўна рэагаваў на галы, якія яго каманда забіла «Зеніту» ФОТЫ

У інтэрнэце працягваецца абсмоктванне падрабязнасцяў гульні мінскага «Дынама» і піцерскага «Зеніта» ў Лізе Еўропы. Чытачы спартыўных сайтаў звярнулі ўвагу на некалькі дзіўных момантаў.

Напрыклад, адсутнасць у заяўцы «Дынама» найлепшага гульца першага матча серба Ураша Нікаліча. Перад гульнёй былі паведамленні, што легіянер здаровы і трэніруецца. Аднак у заяўку ён не трапіў нібыта па прычыне запалення ахілавага сухажылля. Пры гэтым серб гуляў з такім самым запаленнем апошні месяц.

Кінулася ў вочы тое, што трэнер «Дынама» Сяргей Гурэнка так і не выпусціў на гульню свайго сына Арцёма, які выходзіў на поле адзінаццаць матчаў запар. А ў гэтай гульні было нават не тры, а чатыры замены.

І ўрэшце, вельмі дзіўная рэакцыя Сяргея Гурэнкі на забітыя камандай галы. Калі ўся лаўка запасных радавалася спачатку голу Уладзіміра Хвашчынскага (яго адмянілі праз афсайд), а пасля Яхаі (яго залічылі), Гурэнка хапаўся за галаву.

Рэакцыя Гурэнкі на гол Хвашчынскага…

…і Яхаі.

Магчыма, Гурэнка заўсёды так рэагуе ў стрэсавай сітуацыі? Выглядае, што не.

Мы праглядзелі трансляцыю першай сустрэчы «Дынама» і «Зеніта» ў Мінску. Рэакцыя Гурэнкі на забітыя камандай галы не заўсёды трапляла ў трансляцыю, але з таго, што паказалі па тэлебачанні, відаць, што за галаву ён усё ж не хапаўся.

Так Гурэнка рэагаваў у Мінску.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031