Знайсці
17.08.2018 / 13:1823РусŁacБел

Пракурор запатрабавала Фядынічу і Комліку па 5 гадоў «хатняй хіміі» і канфіскацыю маёмасці

Фота Улада Швядовіча

У працэсе па «справе РЭП» 17 жніўня пракурорка агучыла свае прапановы па пакараньні Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, піша spring96.

Пракурор Ліліяна Літвінюк папрасіла пакараць старшыню незалежнага прафсаюзу працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасьці Генадзя Фядыніча і бухгальтара РЭПу Ігара Комліка 5 гадамі абмежаваньня волі без накіраваньня ў папраўчую ўстанову, канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіроўныя пасады цягам 5 год.

Яна сьцьвярджае, што абвінавачаныя ўсьведамлялі злачыннасьць сваіх дзеяньняў і гэта пацьвярджаецца знойдзенымі падчас ператрусаў у офісе РЭП схованкамі. Меру стрыманьня — падпіску аб нявыезьдзе — пракурорка прапануе пакінуць ранейшай.

Дом Фядыніча ў Сухадолах прапануе канфіскаваць, але кватэру, дзе жыве ягоная сям’я, вызваліць ад арышту.

Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка абвінавачваюць ва ўхіленьні ад сплаты падаткаў на 23 тысячы рублёў. Як лічыць сьледзтва, па віне сваіх лідэраў прафсаюз РЭП не сплаціў у дзяржаўны бюджэт падаткаў на агульную суму 22 тысячы 867 рублёў 10 капеек. Абвінавачаньне падало пазоў аб спагнаньні маёмаснай шкоды на гэтую суму.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031