Знайсці
17.08.2018 / 11:2466РусŁacБел

Лукашэнка мае намер у найбліжэйшы час адрэагаваць на шэраг заяў у СМІ і інтэрнэце

Пра гэта ён заявіў сёння на нарадзе ў Мінску, піша БЕЛТА.

«Я адсочваю СМІ, там асобныя ў інтэрнеце заявы і іншае … Я іх чую, я іх бачу, і я паспрабую ў найбліжэйшы час на іх адрэагаваць», - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Ён папрасіў прэс-сакратара і прэс-службу разам з Адміністрацыяй Прэзідэнта акумуляваць усе гэтыя заявы, як дробныя, так і буйныя, аб'яднаць па тэматыцы і прадставіць да канца дня. «Каб я мог адказаць людзям, якія спрабуюць кінуць камень у агарод тых рашэнняў, якія мною прымаюцца», - адзначыў ён.

«Але я задаволены ўжо тым, што адсоткаў на 90 гэта пазітыўныя водгукі. Гэта сведчыць аб тым, што людзі, падтрымліваючы прэзідэнта ў яго дзеяннях, намякаюць на тое, што нам трэба дысцыплінку падымаць у нашых шэрагах. І гэта будзе зроблена неадкладна», - падкрэсліў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930