Знайсці
17.08.2018 / 07:3220РусŁacБел

«Сорам і гора»: Ватыкан адказаў на даклад аб сэксуальным гвалце над дзецьмі ў ЗША

Праз два дні пасля публікацыі папярэдняга даклада вялікага журы ў Пенсільваніі аб сэксуальным гвалце каталіцкіх святароў над непаўналетнімі святы пасад у Ватыкане выступіў з афіцыйнай заявай. Яна апублікавана на сайце Vatican News.

«Што тычыцца даклада, апублікаванага на гэтым тыдні ў Пенсільваніі, ёсць два словы, якія могуць выказаць пачуцці, якія ахопліваюць перад гэтымі жудаснымі злачынствамі: сорам і гора. Святы пасад з вялікай сур'ёзнасцю разглядае працу, праведзеную вялікім журы Пенсільваніі. Святы пасад недвухсэнсоўна асуджае сэксуальныя дамаганні ў дачыненні да непаўналетніх», - заявіў дырэктар прэс-службы Грэг Берк.

У той жа час у заяве гаворыцца, што ў выніку рэформаў каталіцкай царквы ў ЗША колькасць злоўжыванняў у ёй значна скарацілася. Апісаныя ў дакладзе падзеі адносяцца да пачатку 2000-х гадоў. «Святы пасад заклікае працягваць рэформы і праяўляць пільнасць на ўсіх узроўнях каталіцкай царквы, каб дапамагчы забяспечыць абарону непаўналетніх і уразлівых дарослых ад замахаў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930