Знайсці
16.08.2018 / 23:125РусŁacБел

У Турцыі пачалі байкатаваць iPhone

Буйныя турэцкія рытэйлеры спынілі прымаць ад кліентаў заказы на мабільныя тэлефоны iPhone, паведамляе турэцкая газета Hürriyet.

Паводле яе даных, толькі гандлёвая пляцоўка Dogubank, якая з'яўляецца адным з найбуйнейшых імпарцёраў электронікі ў Стамбуле, адмяніла заказы на iPhone на суму каля $50 мільёнаў.

На такія меры прадаўцы пайшлі ў знак салідарнасці з уладамі краіны, якія заклікалі байкатаваць электронную прадукцыю вытворчасці ЗША ў адказ на амерыканскія санкцыі і павышэнне мытаў на сталь і алюміній. Нагадаем, што амерыканскія санкцыі прывялі да рэзкага падзення курсу турэцкай ліры.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера