Знайсці
16.08.2018 / 23:1016РусŁacБел

Галоўны трэнер «Зеніта»: Нас зачапілі словы Лукашэнкі

Галоўны трэнер «Зеніта» Сяргей Сямак пракаментаваў перамогу над мінскім «Дынама» (8:1, першы матч 0:4) у матчы ў адказ 3 раўнда Лігі Еўропы.

«Цяжкі матч абсалютна. Мы верылі да апошняга. Хлопцы верылі ў тое, што гэта магчыма. Магчыма толькі тады, калі ты верыш у гэта.

Вядома, усю каманду закранулі словы пра тое, што ў Мінску каманда поўзала на карачках. Вядома, гэта аказалася для нас дадатковым стымулам. Дзякуй вялікі. Гэта заўсёды па-добраму падахвочвае».

Нагадаем, пасля першай гульні ў Мінску Аляксандр Лукашэнка павіншаваў мінскае «Дынама» з буйной перамогай над «Зенітам» і раскрытыкаваў дзеянні піцерцаў, заявіўшы, што некаторыя гульцы піцерцаў «хадзілі на карачках».

Tribuna.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера