Знайсці
16.08.2018 / 19:091РусŁacБел

Экс-прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран заявіў пра вяртанне ў палітыку

Другі прэзідэнт Арменіі Роберт Качаран заявіў пра вяртанне ў палітыку. Пра гэта гаворыцца ў анонсе яго інтэрв'ю тэлеканалу «Еркір медыя».

«Лічыце, што я вярнуўся», — сказаў ён. Цалкам інтэрв'ю выйдзе ўвечары 16 жніўня.

У канцы ліпеня Ерэванскі гарадскі суд арыштаваў Качарана па справе пра разгон мітынгаў у сакавіку 2008 года супраць парушэнняў на прэзідэнцкіх выбарах, абвінаваціўшы ў звяржэнні канстытуцыйнага ладу з прымяненнем гвалту.

Апеляцыйны суд 13 жніўня вызваліў экс-прэзідэнта пад падпіску аб нявыездзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930