Знайсці
16.08.2018 / 17:0214РусŁacБел

Лукашэнка афіцыйна зняў Воўка і Чорнага

Аляксандр Лукашэнка вызваліў Анатоля Чорнага і Віталя Воўка з пасад міністра архітэктуры і будаўніцтва і міністра прамысловасці. Паведамляецца, што зроблена гэта «за невыкананне даручэнняў па комплексным развіцці Аршанскага раёна і неналежнае выкананне службовых абавязкаў».

Строгую вымову абвясцілі старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Мікалаю Шарстнёву. Дзяржаўны сакратар Савета Бяспекі Беларусі Станіслаў Зась і старшыня Дзяржаўнага вайскова-прамысловага камітэта Алег Двігалеў папярэджаны аб няпоўнай службовай адпаведнасці.

Акрамя таго, указам прадпісана старшыні Віцебскага аблвыканкама вызваліць Аляксандра Пазняка з пасады старшыні Аршанскага райвыканкама і прызначыць на гэтую пасаду Ігара Ісачанку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930