Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2018 / 14:46 4

«Здаўся добраахвотна, прызнаў віну». Што вядома пра арыштаванага ва Украіне беларуса з «ДНР»

Грамадзянін Беларусі, затрыманы 10 жніўня спэцслужбамі Ўкраіны на падкантрольнай Кіеву тэрыторыі Данецкай вобласьці і абвінавачаны ў стварэньні тэрарыстычных арганізацый, зьмешчаны ў сьледчы ізалятар Марыюпалю, піша Радыё Свабода.

Там ён будзе знаходзіцца на працягу ўсяго дасудовага расьсьледаваньня — як мінімум да 8 кастрычніка. Адвакат назваў Свабодзе верагоднае прозьвішча затрыманага — Новікаў.

Як паведаміла Свабодзе крыніца ў праваахоўных органах Украіны, імаверна, што пасьля завяршэньня расьсьледаваньня справу могуць накіраваць для разгляду ў Краматорскі гарадзкі суд або іншы суд Данецкай вобласьці — адпаведна адміністрацыйнай прыналежнасьці месца затрыманьня.

Родам зь Віцебску, мае дзіця

Вядома, што затрыманы беларус нарадзіўся ў Віцебску, раней ужо быў асуджаны ў Беларусі, мае дзіця 2009 году нараджэньня.

На судовым працэсе, калі абіралася мера стрыманьня, ён прызнаў сваю віну і не аспрэчваў неабходнасьці арышту. Арыштаваць яго патрабаваў сьледчы Службы бясьпекі Ўкраіны.

Адвакат затрыманага беларуса Аляксандар Гарэлаў сказаў Свабодзе, што ягоны падабаронны «добраахвотна прыбыў у органы СБУ і супрацоўнічае са сьледзтвам».

Аднак у афіцыйным паведамленьні пракуратуры адзначаецца, што беларус «быў выкрыты супрацоўнікамі СБУ і пракуратуры», калі 10 жніўня прыбыў на тэрыторыю Ўкраіны «для працягу сваёй супрацьпраўнай дзейнасьці».

Ня выключана, што беларускія ўлады паспрыялі арышту

Сьледчыя абгрунтоўвалі падазрэньні адносна беларуса ў зьдзяйсьненьні асабліва цяжкага злачынства пратаколам яго допыту і агляду, а таксама «матэрыяламі, сабранымі апэратыўнымі падразьдзяленьнямі згодна з часткай 2 артыкула 99 Крымінальнага працэсуальнага кодэксу Ўкраіны».

Як сфармулявана ў гэтай заканадаўчай норме, — на падставе «матэрыялаў, атрыманых у выніку ажыцьцяўленьня падчас крымінальнай вытворчасьці мерапрыемстваў, прадугледжаных дзейнымі міжнароднымі дамовамі, згода на абавязковасьць якіх дадзеная Вярхоўнай Радай Украіны». Гаворка можа ісьці аб наданьні прававой дапамогі з боку Беларусі.

У той жа час адвакат Гарэлаў, які ўдзельнічаў у судовым працэсе па абраньні меры стрыманьня, у размове са Свабодай не пацьвердзіў наўпрост, што абвінавачаньне было выстаўленае на падставе зьвестак, перададзеных Беларусьсю.

«Матэрыялы ў суд накіроўваюць органы дасудовага расьсьледаваньня, а суд ужо разглядаў гэтыя матэрыялы. І гаворка ішла аб тым, што ён зьвярнуўся ў адпаведныя органы добраахвотна і без прымусу. Калі гэтыя факты будуць пацьверджаныя ўжо на судовым сьледзтве, тады будзе ўжо зусім іншы сцэнар і можа быць іншая частка артыкула. У прынцыпе, яго могуць вызваліць, але гэта як ужо суд ухваліць рашэньне», — сказаў Свабодзе Аляксандар Гарэлаў.

Разам з тым адвакат адмовіўся паведаміць іншыя падрабязнасьці справы і акалічнасьці затрыманьня беларуса, не назваў поўнага імя грамадзяніна Беларусі, абмежаваўшыся толькі прозьвішчам — Новікаў. «Я ня маю права разгалошваць такія моманты», — сказаў ён.

Што пагражае затрыманаму

Грамадзянін Беларусі падазраецца ў стварэньні тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі — згодна з часткай 1 артыкула 258-3 Крымінальнага кодэксу Ўкраіны за гэтае злачынства прадугледжваецца пазбаўленьне волі на тэрмін ад 8 да 15 гадоў.

Паводле папярэдняй інфармацыі Генэральнай пракуратуры Ўкраіны, грамадзянін Беларусі трапіў у шэрагі «ДНР» у лістападзе 2014 году. У званьні старшага сяржанта ён служыў у 1-м асобным танкавым батальёне «Самалі» на пасадзе камандзіра танка, за што атрымліваў штомесяц грашовае ўзнагароджаньне. У 2015 годзе беларус таксама браў актыўны ўдзел у захопе Данецкага аэрапорту. У тым жа годзе пакінуў службу, аднак у 2017 годзе вярнуўся ў Данецк і быў залічаны ў адну з вайсковых частак так званай «ДНР».

У судовым рашэньні аб арышце грамадзяніна Беларусі ўдакладняецца, што «ён быў выключаны са сьпісаў службоўцаў вайсковай часткі 08809 на падставе так званага загаду камандзіра гэтага фармаваньня ад 16 чэрвеня 2015 году».

Алена Літвінава, Радыё Свабода

0
? / адказаць
16.08.2018 / 18:47
А чаму такая патаемнасць з асабістымі дадзенымі? Мы хочам ведаць што за дрэнь забівала ўкраінцаў ва Ўкраіне. І каб суседзі, сваякі, сябры ведалі.
0
Железный Дровосек / адказаць
16.08.2018 / 22:16
пусть все знают тварь ,поехавшую убивать украинских ребят,защищающих свою Родину от поганой орды.
0
Казік / адказаць
17.08.2018 / 00:35
Канечне, каб закапалі на адных з могілак Данецка, было б лепш..
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30