Даслаць навіну
Знайсці
16.08.2018 / 15:24 2

Сотні людзей правялі народнага артыста Мікалая Кірычэнку ў апошні шлях пад апладысменты ФОТЫ

16 жніўня на галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра развіталіся з Мікалаем Кірычэнкам.

Павялічыць выяву

З 10.00 на сцэне побач з труной, ля якой сядзела жонка Мікалая Сняжана, расла гара з кветак і вянкоў. Дачка Кіра, на жаль, не змагла прысутнічаць на пахаванні, бо ў дадзены момант знаходзіцца ў ЗША.

Першымі кветкі пачалі несці калегі Мікалая Міхайлавіча па цэху, яго сваякі, сябры дзяцінства і вучні.

З Іллёй Генадзіннікам артыст разам вучыўся ў школе. Будучы дарослымі, яны хоць і бачыліся толькі ў метро ці яшчэ недзе ў горадзе, выпадкова, але заўсёды знаходзілі тэму для размовы.

 — Ведаеце, мы раслі на суседніх вуліцах, любілі ў «вайнушку» гуляць. Я, як дужэйшы, памятаю, быў камендантам гарнізона. Але і яго ў капітаны прызначыў неяк. Можа, тыя дваровыя гульні і дапамаглі яму так добра сыграць Берыю ў фільме «У жніўні 1944-га», — распавёў «НН» Ілля Іосіфавіч. — Абавязкова напішыце, што ў школе ён неверагодна танчыў лявоніху — можа, камусьці будзе цікава».

Мікалай Міхайлавіч пайшоў з жыцця 14 жніўня. Яму было 72 гады. Да гэтага ён доўга хварэў, жыў на абязбольвальніках, але пры гэтым усё адно выходзіў на сцэну — яшчэ ў канцы гэтага тэатральнага сезона яго можна было ўбачыць у спектаклі «Школа падаткаплацельшчыкаў». Акрамя гэтага, Кірычэнка прыступіў да здымак у новым серыяле.

«Ён граў з жахлівым болем, але калі выходзіў на сцэну, пра гэта не маглі здагадацца ні партнёры, ні гледачы», — расказаў Віктар Манаеў. Такія ахвяры, як згадаў Мікалай Пінігін, ён тлумачыў проста: «Я як камсамолец. Партыя сказала — служу». Ён служыў гледачам і сцэне.

Услед за кветкамі ад Гільдыі акцёраў кіно на сцэну занеслі вянок з пяшчотным надпісам «ад кірычат». Так называлі вучняў Мікалая Кірычэнкі. Некаторыя з іх паспелі павучыцца на яго курсе акцёрскага майстэрства толькі год, але нават за першы курс для іх, як і для ранейшых выпускнікоў, ён паспеў стаць бацькам. Адна з вучаніц распавяла, што, калі ён убачыў, што на іх курсе ў многіх студэнтаў ў графе «бацькі» адсутнічаюць таты, то так і сказаў, усміхнуўшыся: «Значыцца, прыйдзецца быць вашым бацькам».

Развітацца з народным артыстам прыйшлі старшыня «Белгазпрамбанка», супрацоўнікі БДАМ, іншых тэатраў, работнікі «Беларусьфільма», тэатральныя і кінакрытыкі, фатографы і журналісты, чыноўнікі, мастакі і пісьменнікі. Сярод апошніх быў, напрыклад, Уладзімір Някляеў. Словы спачування ад Аляксандра Лукашэнкі зачытала першая намесніца міністра культуры Ірына Дрыга.

Старшыня «Белай Русі» Генадзь Давыдзька, які ў свой час дзяліў з Кірычэнкам сцэну, распавёў, што неяк склаў пра яго жартаўлівую пародыю: «Аднойчы Кірычэнка прачнуўся раніцай і захваляваўся, бо хвалявацца не было прычыны. Ён заўсёды перажываў за ўсіх, каму дрэнна, яму была справа да ўсяго. І вось гэтага героя хапіла на 72 гады».

Зала развітання была запоўненая: ахвотных развітацца было некалькі соцень.

У канцы грамадзянскай паніхіды ўсе яны, родныя, блізкія і тыя, хто любіў яго творчасць, выйшлі на вуліцу, каб правесці Мікалая ў апошні шлях бурнымі апладысментамі. «Ён быў выдатным партнёрам. І жывым акцёрам — такіх сёння мала», — падсумавала народная артыстка Беларусі Зінаіда Зубкова.

Пахаваны артыст будзе на Маскоўскіх могілках.

Чытайце таксама:

«У нас акцёры на пенсію не выходзяць, іх выносяць». 10 выказванняў Мікалая Кірычэнкі пра каханне, тэатр і самае галоўнае ў жыцці

Кацярына Карпіцкая, фота Дар'і Буракінай, Tut.by

29
сік / адказаць
16.08.2018 / 16:23
Артысты Давыдзька, Лукашэнка шанавалі памёрлага камуніста. Не дзіва, што народ плёскаў ў ладкі каля труны памёрлага.
2
Ніна / адказаць
16.08.2018 / 18:51
У добры шлях, пан. 
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30