Знайсці
16.08.2018 / 13:3166РусŁacБел

«У мяне на старонцы былі прамовы Гітлера». Віцебчука будуць судзіць за распальванне варожасці

28-гадовы жыхар Віцебска Пётр Трублінскі можа правесці да 5 гадоў у калоніі. Нагодай сталі відэазапісы, якія ён размясціў у сацсетках.

Цяпер усе акаўнты Трублінскага выдаленыя. Але інфармацыю знайсці можна. Хлопец ствараў суполкі Укантакце: «Алкаголікі Віцебска», «Сатаністы і готы Віцебска», «Фільмы жахаў», «Нарвежскі блэк-метал». Цікавіўся на форумах рунамі і іх значэннем. І таксама пакідаў пад відэа аб загніваючай ад геяў і мігрантаў Еўропе вось такія каменты: «Шкада, Гітлера няма на жыдоў, якія там кіруюць, і пачвараў-імігрантаў».

Як паведамляюць «Народныя навіны Віцебска», 3 верасня пачнецца разгляд справы Трублінскага.

«Мяне будуць судзіць за відэазапісы. Але гэта проста гістарычнае відэа. Яно не заблакаванае, знаходзілася ў вольным доступе.

У мяне на старонцы былі дакументальныя прамовы Гітлера. Але я гісторыяй цікаўлюся, там шмат было відэа па гісторыі. Ніякіх ультраправых ідэй я не падтрымліваю, — паведаміў «Нашай Ніве» Трублінскі. — Некаторыя «правыя» ідэі мне блізкія, падтрымліваю ідэі пра здаровы дух, здаровую нацыю. Але я не расіст, нічога не маю супраць габрэяў ці людзей з іншым колерам скуры».

Віцебскія СМІ пісалі, што Трублінскі цікавіўся сатанізмам. Сам ён адказаў, што цікавіўся, але калі быў падлеткам. Увогуле, у межах інтарэсу да гісторыі, ён цікавіўся і іншымі рэлігіямі, і паганствам, запэўніў Трублінскі.

Цяпер Пётр працуе камплектоўшчыкам і чакае суда. Тым часам па СМІ ужо разыйшлося яго фота ў худзі з надпісам «Я русскій».

«Гэты надпіс быў сінонім патрыятызма. Увогуле я не падзяляю славян на рускіх, беларусаў ці ўкраінцаў. Сам я лічу сябе славянінам», — патлумачыў Трублінскі.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031