Знайсці
16.08.2018 / 11:0122РусŁacБел

Скандальна вядомы экс-паплечнік «Гавары праўду» сфатаграфаваўся ў мундзіры падпалкоўніка — на яго завялі справу

У маі ў суполцы «Рэчыца. без цэнзуры» з’явілася фота мясцовага жыхара Дзяніса Сцепаненкі. На здымку ён апрануты ў вайсковую форму падпалкоўніка.

Сцепаненка даўно ваюе з мясцовымі інфармацыйнымі суполкамі Укантакце. Яны кпяць з актывіста, а той, у сваю чаргу, піша заявы ў міліцыю і пракуратуру, каб суполкі праверылі і пакаралі.

Але, вынікае, што пасля гэтых праверак праваахоўнікаў зацікавіў і сам Сцепаненка. А дакладней яго фота ў кіцелі беларускага вайскоўца.

Пракуратура пачала падрыхтоўку адміністрацыйнай справы на актывіста, бо насіць службовую форму цывільным асобам забаронена. За гэта пагражае штраф да 20 базавых.

Але ж высветлілася, што здымак быў зроблены яшчэ ў 2004 годзе. Сцепаненка тады прымерыў форму знаёмага дзеля фота. Доказаў, што ён насіў яе, не знайшлі, і суддзя спыніў справу.

Дзяніс Сцепаненка — рэчыцкі актывіст, які балатаваўся у мясцовыя саветы пры падтрымцы «Гавары Праўду», але ж арганізацыя адхрысцілася ад свайго прыхільніка. Таксама Сцепаненка вядомы тым, што напісаў заяву на Ігара Случака за абразу беларускай мовы.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031