Знайсці
16.08.2018 / 10:255РусŁacБел

У Мінску з'явяцца прыпынкі «Дуніна-Марцінкевіча» і «Неўскі завулак»

Некалькі пунктаў прыпынку ў сталіцы пераймянуюць з 1 верасня, паведамілі «Мінск-Навінам» на прадпрыемстве «Сталічны транспарт і сувязь».

Прыпыначны пункт «Школа» на пр. Пушкіна ў абодвух напрамках будзе называцца «Паліклініка № 20».

«Тэхнікум» на скрыжаванні вул. Жудро — Матусевіча ў напрамку вул. Альшэўскага, Пятра Глебкі, Прытыцкага стане «Індустрыяльна-педагагічны каледж».

Прыпынак «Універсам «Нарач» на вул. Адзінцова ў напрамку вул. Лабанка пераймянуюць «Гімназія № 13».

«Універсам «Фрунзенскі» на пр. Пушкіна ў абодвух напрамках будзе называцца «Дуніна-Марцінкевіча».

П. п. «Аўтатаксасервіс» на пр. Жукава ў абодвух напрамках атрымае назву «Неўскі завулак».

«Салон пракату» на вул. Куйбышава ў абодвух напрамках будзе называцца «Студэнцкая паліклініка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930