Знайсці
16.08.2018 / 20:1429РусŁacБел

Ці зможа «Дынама» прайсці «Зеніт» пасля разгрому расіянаў тыдзень таму? Галоўны матч чацвярга

Сёння адбудзецца матч у адказ кваліфікацыі Лігі Еўропы. У Пецярбургу гуляюць «Зеніт» і мінскае «Дынама». Тыдзень таму ў Мінску беларускі клуб сенсацыйна разграміў пецярбуржцаў з лікам 4:0.

Гульня сёння пройдзе пры пустых трыбунах: стадыён «Пятроўскі» дыскваліфікаваны на матч з-за паводзінаў сваіх фанатаў на ранейшым паядынку з «Ляйпцыгам». Праўда, заўзятарам «Дынама» выдзелілі пару сотняў месцаў.

Пачатак а 20-й. Гульня не будзе паказана на «Беларусь-5», але канал «Матч Прэм'ер», дзе яго будуць паказваць у Расіі, ёсць у пакеце каналаў «Залы».

Сёння таксама брэсцкае «Дынама» згуляе з кіпрскім «Апалонам». Але тыдзень таму каманда Марадоны прайграла з лікам 0:4.

Каб трапіць у групавы турнір Лігі Еўропы, трэба будзе прайсці яшчэ адзін раўнд (кваліфікацыя плэй-оф). Пераможца матча «Дынама» — «Зеніт» згуляе з пераможцам пары «Хіберніан» — Мёльдэ».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031