Знайсці
15.08.2018 / 21:231РусŁacБел

Суд аштрафаваў жыхара Жлобіна на 1225 рублёў за лжывыя паказанні

У Жлобіне суд вызначыў, што сведка па адной справе даваў ілжывыя паказанні. У выніку нядобрасумленнаму сведку прызначылі штраф у памеры 1225 рублёў, паведамляе «Новы дзень».

У студзені суд Жлобінскага раёна разглядаў крымінальную справу, распачатую супраць грамадзяніна за незаконны зварот наркатычных сродкаў.

37-гадовы жыхар Жлобінскага раёна праходзіў сведкам па гэтай справе і даваў паказанні ў судзе. Для таго каб дапамагчы знаёмаму пазбегнуць адказнасці, мужчына пайшоў на парушэнне закона. Некаторыя «грахі» абвінавачанага ён «змякчыў», пра некаторыя і зусім нічога не сказаў.

Па выніках допыту іншых сведкаў, вывучэння пісьмовых матэрыялаў справы суд высветліў, што вясковец даў ілжывыя паказанні.

Супраць да мужчыны распачалі крымінальную справу. Нядаўна быў суд, які прызнаў сведку вінаватым у даванні заведама лжывых паказанняў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу на суму 1225 рублёў. Акрамя гэтага, асуджаны абавязаны прайсці прымусовае амбулаторнае лячэнне ад алкагалізму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930