Знайсці
15.08.2018 / 19:4228РусŁacБел

69% бацькоў у Татарстане выбралі татарскую мову ў якасці роднай. Гэта нават больш, чым працэнтная доля татараў у рэспубліцы

69% бацькоў у Татарстане выбралі татарскую мову ў якасці роднай для сваіх дзяцей-школьнікаў, яшчэ 29% — рускую. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі дэпутат расійскага парламента ад Татарстана Ільдар Гільмутдзінаў. Цікава, што ў Татарстане працэнтная доля татарскага і рускага насельніцтва іншая — татараў у рэспубліцы ўсяго каля 53%, а рускіх — каля 40%.

Нагадаем, расійскі парламент ухваліў закон аб вывучэнні родных моў, у адпаведнасці з якім афіцыйныя мовы нацыянальных рэспублік перастануць быць абавязковымі прадметамі і пяройдуць у неабавязковую частку школьнай праграмы. Напрыклад, у Татарстане выкладаць татарскую мову будуць на факультатывах толькі тым школьнікам, для якіх гэтая мова з'яўляецца роднай.

Чытайце таксама: У Расіі хочуць канчаткова выкінуць нацыянальныя мовы са школьнай праграмы

Актывісты і бацькі школьнікаў у расійскіх рэспубліках асцерагаюцца, што гэта можа выклікаць незваротныя наступствы для нацыянальных моў, бо бацькі ў якасці роднай мовы будуць выбіраць рускую мову, каб спрасціць дзіцяці падрыхтоўку да ўступных іспытаў.

Аднак вынікі апытанняў кажуць пра тое, што як татарскія бацькі (у тым ліку рускія па нацыянальнасці), так і татарскія ўлады не збіраюцца здавацца пад націскам Масквы.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930