Знайсці
15.08.2018 / 16:2930РусŁacБел

У Гомельскай вобласці пракурор забыў на пасяджэнні суда паперу, у якой было гатовае рашэнне па справе

Цікавую гісторыю апавёў грамадскі актывіст з райцэнтра Акцябрскі Гомельскай вобласці Андрэй Павук. Не так даўно ён напісаў скаргу ў суд на дзеянні Акцябрскага райвыканкама, які не пускае Павука на адкрытыя паседжанні.

Андрэй Павук. Фота facebook.com.

На 14 жніўня быў прызначаны разгляд гэтай скаргі. Інтарэсы Павука ў судзе збіраўся прадстаўляць гомельскі праваабаронца Леанід Судаленка. Суддзя ўзяў 15-хвілінны перапынак, каб прыняць рашэнне, ці можа Судаленка браць удзел у працэсе.

У гэты час адзін з прысутных у зале пабачыў і сфатаграфаваў паперку, якую забыўся памочнік пракурора Вадзім Шыбут. На гэтай паперцы ўжо было прынятае судом рашэнне, хаця сам працэс нібыта ўсё яшчэ працягваўся.

Андрэй Павук хутка выклаў гэты дакумент у інтэрнэт. Ён мяркуе, што і памочнік пракурора, і суддзя ўбачылі гэта. Таму было прынятае рашэнне перанесці агучванне рашэння на наступны дзень. У тым дакуменце, што забыўся памочнік пракурора, у скарзе Андрэю Павуку адмаўлялі.

15 жніўня суддзя вырашыў не агучваць рашэнне, а… узяць самаадвод!

«У працэсе разгляду грамадзянскай справы суду стала вядома, што заяўнікам у інтэрнэце размешчаная інфармацыя аб наяўнасці ў пракурора, які браў удзел у разглядзе скаргі, дакумента, які заяўнікам быў расцэнены як рашэнне па справе, што выклікала абмеркаванне ў інтэрнэце. Паколькі дадзеная публікацыя можа выклікаць сумневы ў бесстароннасці, суддзя заяўляе адвод ад удзеле ў справе», — напісана ў пастанове.

Цяпер павінен быць прызначаны новы працэс па справе. Сам Андрэй Павук кажа, што невядома, хто будзе разглядаць працэс, бо ў Акцябрскім на гэты момант папросту адзін суддзя.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031