Знайсці
15.08.2018 / 15:1739РусŁacБел

Калумніст Russia Today: Масква зрабіла ўсё, каб Лукашэнка бачыў у ёй ворага

Расійскі палітолаг Павел Свецянкоў, які з'яўляецца аўтарам для некалькіх расійскіх выданняў (у тым ліку прапагандысцкага тэлеканала Russia Today), прааналізаваў беларуска-расійскія адносіны і прыйшоў да высновы, што Беларусь дыстанцуецца ад Расіі за расійскія ж грошы, і што Беларусь рана ці позна паўторыць лёс іншых постсавецкіх краін, якія канчаткова адышлі са сферы ўплыву Расіі (такіх як Грузія і Украіна).

Павел Свецянкоў, скрыншот: 1tv.ru.

Свецянкоў мяркуе, што Расія праводзіць у дачыненні да Беларусі стандартную постсавецкую палітыку, калі робіцца стаўка на асабістыя сувязі з кіраўніком дзяржавы.

У сваю чаргу Беларусь спрабуе будаваць незалежную дзяржаву, максімальна дыстанцыянаваную ад Расіі, але пры патрабаванні велізарных інвестыцый ад яе.

Аўтар упэўнены, што такая палітыка не з'яўляецца эфектыўнай, таму што постсавецкія эліты пачынаюць успрымаць гэта як выплату даніны Масквой, і незалежныя дзяржавы пачынаюць паразітаваць на Расіі, а потым і праводзіць антырасійскую палітыку.

Свецянкоў мяркуе, што ў гэтых умовах, каб абгрунтаваць існаванне суверэннай беларускай дзяржавы, Лукашэнка звяртаецца да сіл, максімальна антырасійскіх і антырускіх. Таму што калі казаць пра тое, што беларусы — гэта рускія, што Беларусь — гэта Расія, — ну што ж, мабыць, трэба ўступаць у склад Расіі. А беларускія эліты да гэтага, вядома, не гатовыя, як асабіста і Лукашэнка.

Палітолаг нагадаў пра часы Шэварнадзэ і Януковіча, калі гэтыя кіраўнікі падтрымлівалі празаходнія сілы ў краіне, каб далей дыстанцыянавацца ад Масквы, а потым у выніку гэтыя ж сілы зрыналі і саміх Шэварнадзэ і Януковіча.

Аўтар лічыць, што ў Беларусі назіраецца аналагічны працэс. Улады выкормліваюць антырасійскія, антырускія сілы ў надзеі на тое, што гэта дазволіць ім абгрунтаваць дзяржаўнасць, растлумачыць, чым Беларусь адрозніваецца ад Расіі. Але тыя палітычныя сілы, якія Лукашэнка нібыта выкормлівае, у іх зусім іншая праграма, і ў нейкі момант яны са спадарожнікаў Лукашэнкі ператворацца у ворагаў, якія будуць яго інтэнсіўна зрынаць.

Палітолаг упэўнены, што Расія праводзіць вельмі няўдалую палітыку на постсавецкай прасторы, дзе ўсе дзяржавы рана ці позна ператвараюцца ў антырасійскія і ўступаюць з Расіяй у варожыя адносіны. Тое ж самае будзе і з Беларуссю, якую Свецянкоў назваў «пераходнай» дзяржавай.

ММ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031