Знайсці
15.08.2018 / 11:3719РусŁacБел

Генпракуратура пацікавілася студэнцкімі атрадамі БРСМ і знайшла кучу праблемаў

Пракуроры ўстанавілі факты стварэння тэрытарыяльнымі і першаснымі арганізацыямі БРСМ фармальных студэнцкіх атрадаў.

Напрыклад, Мазырскі раённы камітэт БРСМ у КСУП «Слабадская імя Леніна» неабгрунтавана ўключыў 32 чалавекі ў склад 2 студэнцкіх атрадаў. То бок, маладыя людзі працаўладкоўваліся самастойна, пра дзейнасць студэнцкіх атрадаў яны не ведалі, дагаворы аб арганізацыі працы студэнцкіх атрадаў на прадпрыемстве адсутнічалі.

Аналагічныя факты выяўлены ў Рагачоўскім, Брагінскім, Лагойскім і Чэрвеньскім раёнах.

Мелі месца выпадкі, калі наймальнікі інфармавалі прадстаўнікоў БРСМ пра магчымасць арганізаваць працу моладзі ў складзе студэнцкіх атрадаў, аднак тэрытарыяльныя арганізацыі БРСМ бяздзейнічалі ў вырашэнні гэтага пытання (Жлобінскі, Нясвіжскі і Клецкі раёны).

Практычна ва ўсіх рэгіёнах рэспублікі студэнцкія атрады фармаваліся з парушэннем устаноўленага тэрміну ўзгаднення з аблвыканкамамі (Мінскім гарвыканкамам) адпаведных рашэнняў альбо зусім без такога ўзгаднення.

Пры залічэнні ў студэнцкія атрады навучэнцаў, якія не дасягнулі ўзросту 16 гадоў, не заўсёды выконвалася патрабаванне аб атрыманні пісьмовай згоды аднаго з бацькоў на працаўладкаванне.

Акрамя таго, знайшліся і іншыя парушэнні: допуск да працы без навучання і інструктажу, праверкі ведаў па пытаннях аховы працы; маладыя людзі прымаліся на працу без папярэдняга медыцынскага агляду; не выконваліся тэрміны выплаты заработнай платы; некаторыя наймальнікі не афармлялі працоўныя кніжкі; на некаторых прадпрыемствах не выконваліся патрабаванні аб заключэнні працоўных або грамадзянска-прававых дагавораў; не выконвалася працягласць штодзённай працы ўдзельнікаў студэнцкіх атрадаў ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў.

У выніку, Дзмітрыю Варанюку, першаму сакратару ЦК БРСМ пракуроры вынеслі прадстаўленне, у якім патрабуюць ліквідаваць парушэнні.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930