Знайсці
15.08.2018 / 11:164РусŁacБел

У Ганцавічах мужчына зарэзаў былую жонку і скончыў жыццё самагубствам

Пра гэта паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Сяргей Дучэнка.

Трагедыя ў райцэнтры разгулялася сёння раніцай у адным са шматпавярховых дамоў. Каля 7.30 у дзяжурную частку Ганцавіцкага РАУС патэлефанавала жанчына, якая паведаміла пра скандал у суседняй кватэры. Нарад міліцыі выявіў у кватэры труп 46-гадовай жанчыны з нажавым раненнем. Падазрэнне ўпала на былога мужа забітай. Неўзабаве ён быў знойдзены ў пятлі ў гаражы. Паводле папярэдняй інфармацыі, 50-гадовы мужчына здзейсніў суіцыд.

У пары засталіся двое непаўналетніх дзяцей.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера