Знайсці
15.08.2018 / 10:3561РусŁacБел

«Дохлыя пацукі, прэзерватывы і іншая нарката!» З'явілася больш поўная ВІДЭАверсія разборак у Лукашэнкі

Тэлеканал СТБ апублікаваў пашыраную відэаверсію нарады ў Оршы, якую праводзілі Аляксандр Лукашэнка і члены ўрада.

У сюжэт увайшлі часткі, якія не былі паказаныя ў навінах іншых тэлеканалаў.

«Я вас папярэджваў: працаваць там трэба, як у ваенны час. І Шэймана туды паслаў, які нічога не зрабіў у плане кантролю. Нічога! Генерал! — крычаў Лукашэнка. —

Паехаў у Барань. А калі пайшлі не па маршруце, жанчына, кіраўнік завода, правяла ў некаторыя кабінеты тэхналагічных паверхаў, дзе людзі працуюць, жах проста. Дохлыя пацукі, мышы, прэзерватывы і іншая нарката. І вы мне нешта расказваеце?! Пытаюся, што з гэтым будынкам? Бо супербудынак, такіх няма ў краіне. Мне адказваюць: «Гэта мы на продаж, гэта пад бульдозер». А вызначана была задача, што ўсе памяшканні павінны быць задзейнічаны».

Дасталася і Віктару Шэйману, паплечніку Лукашэнкі яшчэ з 1990-ых. Ён выступаў з дакладам аб выкананай працы.

«Прааналізуем публічна, што там зроблена? Грошы далі, ільготы далі, адтэрміноўку, растэрміноўку. Тыдзень працы! І калі гэта зроблена, пытанне, калі я ў красавіку 2017 года паставіў задачу. Сфармаваныя пералікі неэфектыўнага выкарыстання маёмасці! Гэта значыць на ліст напісалі, што пад бульдозер, што прададзім».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031