Знайсці
14.08.2018 / 17:2310РусŁacБел

У Баранавічах два хлопцы збілі ў аўтобусе пенсіянера

У Баранавічах 11 жніўня два хлопцы збілі ў аўтобусе пенсіянера, піша БелТА.

У аўтобусе п'яныя хлопцы паводзілі сябе задзірыста — гучна размаўлялі, шумелі. 61-гадовы мужчына зрабіў ім заўвагу. Яго падтрымаў 30-гадовы спадарожнік. Хлопцы адрэагавалі на гэта агрэсіўна, пачалася бойка. Кіроўца спыніў аўтобус і заблакаваў выхад. Нехта з пасажыраў выклікаў міліцыю.

Нарад, які прыбыў на месца здарэння, і вайскоўцы затрымалі хуліганаў. Імі аказаліся 19-гадовы мясцовы жыхар і яго аднагодак з вёскі Стайкі Баранавіцкага раёна, абодва — беспрацоўныя і раней судзімыя. Пацярпелых даставілі ў бальніцу, дзе яны атрымалі медыцынскую дапамогу. Пенсіянеру зламалі нос і струшчылі сківіцу.

Хлопцам пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі за хуліганства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930