Знайсці
14.08.2018 / 16:415РусŁacБел

Маці-выхавальніца падазраецца ў катаванні сваіх выхаванцаў. Пацярпелі 10 дзяцей

Былая супрацоўніца аддзела адукацыі аднаго з раёнаў Мінскай вобласці, якая была адным з бацькоў-выхавальнікаў дзяцей у доме-інтэрнаце сямейнага тыпу, падазраецца ў катаванні сваіх выхаванцаў. Як паведамляе прэс-служба Следчага камітэта, супраць жанчыны распачалі крымінальную справу.

Следзтва падазрае жанчыну ў тым, што на працягу некалькіх гадоў яна сістэматычна біла сваіх выхаванцаў.

Крымінальную справу распачалі па ч. 2 арт. 154 (Катаванне, здзейсненае ў дачыненні да непаўналетняга, альбо асобы, якая знаходзіцца ў бездапаможным стане або ў залежным становішчы) КК Беларусі.

10 дзяцей (як малалетніх, так і непаўналетніх), якіх прызналі пацярпелымі, забралі з сям'і.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера