Знайсці
14.08.2018 / 15:4130РусŁacБел

Мур расце. Як адбудоўваюць Крэўскі замак ФОТЫ

Працягваецца рэстаўрацыя Крэўскага замка. Раней гэтым летам была закансерваваная адна з частак замка, цяпер плануецца аднавіць участкі паўночна-заходняй сцяны і ўзвесці над ёй дах.

«Выглядае вельмі нават прыстойна», — адгукнуўся ў фэйсбуку пра рэканструкцыю гісторык Мікола Волкаў.

«Мары [пра адбудову Крэўскага замка] збываюцца!» — піша Ігар Чарняўскі.

Паўночна-заходнюю сцяну, найлепш захаваную, аднаўляюць на ўсю вышыню, да 12 м.

У замку існавала баявая галерэя, якую можна аднавіць толькі гіпатэтычна. Але спробы рэканструкцыі будуць зроблены.

Крэва — адзін з замкаў, збудаваных Гедымінам для абароны краіны ад крыжакаў. З ім звязаныя важныя моманты гісторыі Беларусі. Тут у 1385 годзе была падпісаная Крэўская унія. Гэтыя камяні бачылі Ягайлу, Вітаўта, Кейстута. 

nn.by; фота Алега Дзярновіча

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031