Знайсці
14.08.2018 / 12:372РусŁacБел

У Беларусі зраўняюць кошты школьных абедаў

Абеды ў школьных сталоўках будуць каштаваць аднолькава як для тых вучняў, што харчуюцца за кошт дзяржавы, так і для тых, хто харчуецца за грошы бацькоў. Пра гэта 14 жніўня паведаміла журналістам кіраўніца ўпраўленьня Міністэрства антыманапольнага рэгуляваньня і гандлю Віялета Брэзоўская, піша Радыё Свабода.

«Адзіная максімальная гандлёвая надбаўка будзе цяпер складаць 20% для кошту харчавання ўсіх вучняў. Цяпер жа яна большая для тых дзяцей, чые абеды аплочваюць бацькі», — патлумачыла чыноўніца.

Яна дадала, што праект адпаведнай пастановы ўжо падрыхтаваны ў МАРГ, цяпер ён праходзіць экспертызу ў Міністэрстве юстыцыі.

Уладзімір Глод, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930