Знайсці
14.08.2018 / 12:1519РусŁacБел

Беларуска, якая сфатаграфавалася ў ванне з грыбамі, перайшла да новых партрэтаў: з гарэлкай і сушанай рыбай ФОТЫ

У мінулым годзе мы пісалі пра беларуску, якая выклала ў інстаграм дзіўнае фота ў грыбах. Тады гэты здымак выклікаў вялікі рэзананс.

Той самы фотаздымак.

Між іншым, яго аўтарка Надзея Леановіч не спынілася на гэтым і працягнула серыю сваіх «мастацкіх мадоннаў». На гэты момант у калекцыі Надзеі ёсць партрэты з гартэнзіяй, сушанай рыбай, зефіркамі, макаронаю і нават у атачэнні беларускай гарэлкі.

Viva Italia! Любiце пасту? А то ж не! Люблю макароны, от менавіта тыя доўгія трубачкі, каторыя чамусь рэдкія госці ў нашых крамах, і за адсутнасцю дзіравых прыходзіцца есці шпагеці, як кажа бабуля. Ці ўжо пер'е, ці нейкія круцелкі, як зараз, а ў малочным супе ў дзяцінстве былі зорачкі!!! Ааа! А потым яны зніклі, але пазней у продажы з'явіліся фігуркі і літаркі! Ну і яшчэ ролтан) Які мы сухім жэрлі на перапынках, а цяпер час ад часу можна дазволіць сабе ціха з'есці пачак ці два дома покуль ніхто не бачыць Калі ўбачаць, то дзяліцца прыйдзецца, не іначай! #раминь #пастафарай #авемакароны #pasta #italianfood #люблюямакароны #лёганькаяэротыка #хотьговорятонименяпогубят #ешьмолисьлюби #eatpraylove #madonnaèmobile

Публикация от Nadzeya Leanovich. ARTIST (@leanovich)

Арт и фэшн Монпарнаса для #faberge_modi По любви был бы Модильяни, из патриотичности Сутин, но не вижу себя в их героях, потому картина Валадон - женщины в искусстве. Сюзанна Валадон была известна свободомыслием и даже эксцентричностью. Говорили, что она как-то появилась в обществе с букетиком морковки, держала в студии козу, ела свои неудачные картины и по пятницам, в честь постного дня, кормила своих кошек икрой. А холст - #голубаякомната - с восточным привкусом, за неимением полосатых шаровар быть может штаны для винчуна спасли положение #валадон #музейфаберже

Публикация от Nadzeya Leanovich. ARTIST (@leanovich)

Мы вырашылі распытаць у яе, што ўсё гэта значыць.

Надзея, як і яе бацькі ды бабулі з дзядулямі, паходзіць з Мінска.

«У дзяцінстве бацькі адвялі мяне і старэйшага брата ў гурткі, сярод якіх у выніку засталіся толькі заняткі па маляванні. Пасля брат пайшоў у мастацкую школу №1, а я ў гімназію-каледж мастацтваў. Я бачыла карціны брата і лічыла свой узровень жывапісу неналежным, а навучанне дызайну нявартым, таму пасля сканчэння гімназіі паступіла ва Універсітэт культуры на спецыяльнасць «мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва», бо ствараць нешта рукамі заўжды атрымлівалася», — робіць уводзіны ў сваю біяграфію дзяўчына.

На апошніх двух курсах Надзея атрымала другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці «графічны дызайн», нейкі час працавала выкладчыцай выяўленчага мастацтва ў Любанскай школе народнага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Сёння ж працуе як вольны мастак: піша карціны, стварае пано, робіць розныя рэчы па замовах.

Што тычыцца фотаэксперыментаў з адзеннем і ежай, то гэта гісторыя пачалася для яе вельмі даўно, яшчэ з часоў прымеркі рэчаў з матулінай шафы.

«Так выйшла, што я ніколі не лічыла сябе прыгожай. Таму вырашыла, што мой стыль і вобразы павінны быць арыгінальнымі, няхай смешнымі, няхай яскравымі ці нават эпатажнымі, але ні разу не звычайнымі. Што тычыцца фотаздымкаў, то гэта проста адлюстраванне сённяшняга настрою ці высмейванне чагосьці, карыкатуры на сучаснасць.

Бабуля прасіла схадзіць у краму ў выходныя, потым учора, і, нарэшце, сёння я пагадзілася. Калі запытаць, што набыць, адказвае 'што-небудзь смачнае'. Пад гэтым маецца на ўвазе: батон ці булка, кіўбаса 'кракаўская' і марозіва. Акурат такі спіс прадуктаў і шчэ бутэлька Кока-колы набываўся ўлетку ў маім дзяцінстве, калі яны з дзедам нагандлявалі на кірмашы. Выглядала так: паспелі ягады, гародніна ці зеляніна. Бацькі прыязджалі і дзядуля казаў: 'хутчэй збярыце сабе колькі трэба, а ўсё астатняе мы прадамо'. Было, што без папярэджання збіралі першы ўраджай і везлі на кірмаш. Быццам лічылася выгадным замест таго купіць колы і батона з шакаладным маслам... Дагэтуль успамінаем аграрныя азартныя гульні старэйшага пакалення... П.с. Трымаю на ручках бабулінага сыначку, імя якому Піаф. З піпеткі малаком выкармлены) #madonnaèmobile #фанiпаль #котэ #personaljesus #catstagram #catsismyreligion

Публикация от Nadzeya Leanovich. ARTIST (@leanovich)

Надзея абяцае, што, пакуль не скончылася лета, абавязкова парадуе сваіх падпісчыкаў якім-небудзь новым «гарачым» вобразам. Але калі казаць глабальна, то як мастачка сёння яна знаходзіцца ў працэсе пошукаў і марыць, нарэшце, знайсці ўласныя стыль і мову.

З усёй любоўю да трэша я ж унутры ванільная зяфірка) #pinkisthenewblack Ужо месяц у пакоі вісіць некалькі соцен ружовых і чырвоных шарыкаў у павуцінні кальца - гэта мой Мінск. Так хацела зрабіць мякенькае пано з рознакаляровых камячыкаў, што два тыдні ў чэрвені займалася толькі пашывам кругляшоў. Чаму Мінск такі? Гэта як шматлікія мапы, схемы, намаляваныя на міліметроўцы, блакіт умоўнай Свіслачы і вадасховішчаў. Ну і прыкладна пазначыла сваё месцазнаходжанне цяпер #няшмяш #Мінскнаш #жыццёякружовыямроi #textile #art #textileart #appliedarts #pink #map #textilesculpture #fabric #fabricballs #Minsk #любімменск #мінск

Публикация от Nadzeya Leanovich. ARTIST (@leanovich)

А ведаеце, што кукуруза - падарунак космаса? Іншапланетны дар, бо не размнажаецца без дапамогі чалавека. Але нам важней не маіс, а бульба! Так ось забудзешся ў падвале на дробную і атрымаеш беларускі космас! Мо калі пасадзіць, да снежня-такі вырасце?! пы.сы. першая спроба каптурка з фальгі няўдалая, не выратуе ад жыдарэпцілоідаў, бо не закрывае вушы #намхана #планетанибиру #акадэміянавук #шапочкаизфольги #ниикартофелеводства

Публикация от Nadzeya Leanovich. ARTIST (@leanovich)

Кацярына Карпіцкая

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031