Знайсці
14.08.2018 / 11:572РусŁacБел

Машыну з двума трупамі дасталі з канала ў Ганцавіцкім раёне ФОТА

Аўтамабіль заўважылі ў меліяратыўным канале раніцай 12 жніўня. У машыне былі целы кіроўцы і пасажыра.

«25-гадовая дзяўчына, кіруючы Nissan Primera каля аграгарадка Раздзялавічы Ганцавіцкага раёна на закругленні дарогі не выбрала бяспечную хуткасць і не дала рады кіраванню. Машына з'ехала ў левы кювет і перакулілася ў меліярацыйны канал», — паведамляе міліцыя.

Аўтамабіль пагрузіўся ўніз дахам, кіроўца і пасажыр апынуліся пад вадой. У выніку ДТЗ і дзяўчына-кіроўца, і 24-гадовы пасажыр, які быў на пярэднім пасажырскім сядзенні, загінулі. Абое загінулых былі прышпіленыя рамянямі бяспекі.

Вадзіцельскае пасведчанне загінулая кіроўца атрымала ў маі гэтага года. Раней дзяўчына да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягвалася. Машына належыць бацьку загінулага хлопца.

фота — Пётр Гузаеўскі, «Ганцавіцкі час»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930