Знайсці
17.08.2018 / 11:036РусŁacБел

На «Камяніцы» выступяць Вольскі і Вайцюшкевіч

Арганізатары фестывалю «Камяніца з Банкам БелВЭБ» абвясцілі поўны спіс артыстаў, якія выступяць 1 верасня на галоўнай сцэне. Мерапрыемства адбудзецца на тэрыторыі Музея народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, за 4 кіламетры ад аўтарынка «Малінаўка».

Юбілейная, дзясятая па ліку, «Камяніца» збярэ на адной сцэне выканаўцаў, якія ўжо сталі сімваламі беларускай музыкі, прычым не толькі ў фолк-галіне. Гледачоў чакаюць выступы гурта сярэднявечнай музыкі «Стары Ольса», этна-трыа «Троiца», рок-музыкі Лявона Вольскага (у дуэце з Паўлам Аракелянам), а таксама галоўнага беларускага лірыка Змітра Вайцюшкевіча разам з WZ-Orkiestra. Замежнымі гасцямі фестывалю будуць фолк-калектывы Joryj Kloc (Украіна) і «Тесто» (Расія). Гучны фінал забяспечыць каларытны беларускі фолк-метал гурт Trollwald (былы Litvintroll).

— Мы робім усё, каб гэты фестываль стаў найлепшым за дзесяць гадоў па ўсіх параметрах: ад артыстаў да забаў і фудкорта. Каб усім гасцям — і дарослым, і дзецям — было цікава і камфортна. Запланавана некалькі сцэн, шмат розных пляцовак і прыгожых выступаў, — кажа каардынатар фестывалю Алег Пашак.

Квіткі на «Камяніцу» ў папярэднім продажы і ў першую гадзіну фестывалю каштуюць 15 рублёў (да 13:00 1 верасня). Пасля — 20 рублёў. Школьнікам і студэнтам — ільготы. Продаж на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама ў офісе Музея народнай архітэктуры і побыту ў Мінску. Адрас: вул. Кальварыйская д. 17, к. 614. Час працы: з 10:00 да 16:30.

Фестывальная пляцоўка адчыніцца 1 верасня ў 11:00. Музычная і забаўляльная праграмы стартуюць ў 12:00. Гледачы ў поўных версіях нацыянальных строяў (ад галаўных убораў да пасуючага абутку) праходзяць бясплатна. Інфалінія: (033) 661-14-32, (017) 209-41-63.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031