Знайсці
13.08.2018 / 16:4949РусŁacБел

Беларуса, які ваюе за Украіну, параніла пад Данецкам. Ён можа застацца без вока

Аляксандр Малчанаў служыць ва Украіне ў складзе 72-й механізаванай брыгады.

12 жніўня Малчанаў атрымаў раненне — аскепак 5 на 7 міліметраў прайшоў яму праз вока. Здарылася ўсё на Светладарскай дузе, у Данецкай вобласці.

«Учора атакавалі пазіцыю, камандзірам якой я з’яўляўся. Бой ішоў некалькі гадзін. Каб наладзіць сувязь, я падняўся на месца, якое прастрэлівалася. Адчуў удар, — распавёў «Нашай Ніве» Малчанаў. — Верталётам мяне даставілі ў Днепр. Цяпер чакаю аперацыю. Дактары робяць усё магчымае, але ці захаваюць вока, пакуль невядома. Спадзяюся, хутка я вярнуся на фронт».

Аляксандр Малчанаў у 2011 годзе быў асуджаны на 3 гады калоніі за ўдзел у Плошчы-2010, але праз некалькі месяцаў выйшаў на волю праз загад Лукашэнкі. Сам Малчанаў прашэнне аб памілаванні не пісаў.

Вясной 2012 года Малчанава асудзілі на 1,5 года калоніі за крадзеж металалому з тэрыторыі завода цяжкіх штамповак у Жодзіне.

Неўзабаве пасля пачатку ваеннага канфлікту ва Украіне Малчанаў вырашыў з’ехаць з Беларусі і падтрымаць украінскую армію. Ён далучыўся да АТА і ўдзельнічае ў баявых дзеяннях.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930