Даслаць навіну
Знайсці
13.08.2018 / 16:14 24

Лукашэнка: Ну вы не планавалі, што я зайду ў ваш «туалет»

Павялічыць выяву

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка сёння выказаў крытыку ў адрас шэрагу кіраўнікоў высокага ўзроўню за недастатковыя намаганні па рэалізацыі дадзеных раней даручэнняў, накіраваных на развіццё прамысловай сферы ў Аршанскім раёне, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы наведаў у раёне шэраг прадпрыемстваў, адным з якіх стала ААТ «Тэхніка сувязі» ў горадзе Барань. Прадпрыемства «Тэхніка сувязі» знаходзіцца ў падпарадкаванні Дзяржкамваенпрама і ўваходзіць у склад холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання». Ставілася задача развіваць вытворчасць на існуючых плошчах, пашыраючы выпуск і наменклатуру запатрабаванай на рынку прадукцыі.

Аднак па факце шматлікія будынкі і памяшканні альбо не выкарыстоўваюцца, або выстаўлены на продаж, альбо плануюцца пад знос. Кіраўніку дзяржавы ў цэлым паведамілі аб планах па развіцці прадпрыемства, станоўчую дынаміку — растуць аб'ёмы выпускаемай прадукцыі, ствараюцца новыя працоўныя месцы.

Тым не менш Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу кіраўніцтва галіны, што яго даручэнні выконваюцца далёка не ў поўным аб'ёме, а заява аб тым, што пазасталых вытворчых плошчаў дастаткова, — толькі тлумачэнне недастаткова эфектыўнай працы.

«Калі нічога не рабіць, то дастаткова. А калі паставіць перад сабой мэту … бо першапачаткова задача ставілася, каб гэта ўсё было вамі засвоена і там вырабляўся прадукт, патрэбны для рынку, - сказаў ён. - А вы злёгку падышлі: гэта, гэта і гэта пад бульдозер. А гэта — прададзім. Ну, што за завод будзе?! Я б і без вас гэта зрабіў. Я бачу, вы наогул не думалі над рашэннем той задачы, якая была пастаўлена».

«Навошта мне міністэрства і міністр такі (гаворка пра Дзяржкамваенпрам), які пад бульдозер будзе пускаць тое, што я яму сказаў асвоіць», - падкрэсліў беларускі кіраўнік.

Аляксандр Лукашэнка змяніў першапачаткова прапанаваны маршрут наведвання і асабіста агледзеў вытворчую тэрыторыю прадпрыемства. Высветлілася, што ў многіх месцах не тое што не арганізавана вытворчасць, а нават не наведзены элементарны парадак.

«Вось ваш твар, калі ўжо вы сюды прывялі паказаць нешта і паказалі … Ну так, вы не планавалі, што я зайду ў ваш «туалет». Вы ператварылі праз паверх гэта памяшканне ў туалет, дзе ніхто ніколі не прыбіраў. Мы сёння пакажам усяму народу, як вы працуеце», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

«Вы вырашылі са мной абысціся малой крывёю. Вось, зараз пакажам: увайшлі, на ліфце падняліся, там нейкія платы габлююць … У нас усё добра, — адзначыў ён. — Гэта ж трэба дадумацца … Два гады аб адным і тым жа кажу. Прыехаў - «цуды».

Пачынаючы ад дзяржсакратара, кіраўніка Адміністрацыі і прэм'ер-міністра, вы так працуеце».

0
путин / адказаць
14.08.2018 / 08:44
может замочить в туалете
0
777 / адказаць
14.08.2018 / 11:04
Уся краіна за 24 гады ператворана ў туалет.
0
Владимир Шеин / адказаць
14.08.2018 / 12:43
  Только Безграмотный Хам может ломиться в закрытый туалет - на двери которого ясно написано   * ЗАНЯТО ! *
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30