Знайсці
13.08.2018 / 14:567РусŁacБел

Лукашэнка даручыў зрабіць Аршанскі МКК адным з найлепшых прадпрыемстваў галіны

Аляксандр Лукашэнка даручыў да лістапада 2020 года зрабіць Аршанскі мясакансервавы камбінат адным з лепшых прадпрыемстваў галіны. Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў сёння ў час наведвання завода, піша БелТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з арганізацыяй яго працы і вытворчай базай. Наведаўшы некалькі цэхаў, ён раскрытыкаваў гаспадарчую дзейнасць прадпрыемства, тое, як утрымліваюцца памяшканні і матэрыяльна-тэхнічная база.

«Да 7 лістапада 2020 года тут гэтага быць не павінна. Трэба выдзеліць сродкі, арганізаваць новы забойны цэх, усё гэта пазносілі (у дачыненні да старых будынкаў) і зрабіць сучаснае прадпрыемства. Яно павінна быць як самыя лепшыя мясакамбінаты», - падкрэсліў ён.

Аляксандр Лукашэнка таксама пабываў у ААТ «Оршааграпраммаш», якое ўваходзіць у холдынг «Бабруйскаграмаш». Яго праінфармавалі аб фінансава-эканамічных паказчыках завода, прадэманстравалі прадукцыю і распавялі пра перспектывы развіцця прадпрыемства.

Генеральны дырэктар «Бабруйскаграмаша» Аляксандр Ерамееў папрасіў дапамагчы ў рэструктурызацыі даўгоў. Усяго холдынгам маецца крэдытаў прыкладна на Br50 млн. «Падрыхтаваны праект указа, узгоднены з міністрамі. Атрымаецца эканамічны эфект у Br10,2 млн, - адзначыў Аляксандр Ерамееў. - Мы грошай лішніх не просім, толькі адтэрміноўка».

Кіраўнік дзяржавы даручыў кіраўніцтву Адміністрацыі прэзідэнта тэрмінова разабрацца ў гэтым пытанні, далажыць у бліжэйшы час і ўнесці свае прапановы.

«Але май на ўвазе, не дай бог, не будзе выкананы указ і ты зноў прыйдзеш па адтэрміноўку або растэрміноўку — крыўдуй сам на сябе», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930