Знайсці
12.08.2018 / 17:094РусŁacБел

Беларуска Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на ЧЕ ў Берліне, нягледзячы на моцны крывацёк з носу ВІДЭА

Беларуска Вольга Мазуронак заваявала залаты медаль у марафоне на чэмпіянаце Еўропы ў Берліне, паведамляе БЕЛТА.

Дыстанцыю ў 42,1 км яна пераадолела за 2 гадзіны 26 мін. 22 сек. Падчас бегу Мазуронак не вельмі добра сябе адчувала, прыйшлося спыняць кроў з носа, але ёй ўдалося першай перасекчы фінішную лінію.

Сярэбраную ўзнагароду заваявала францужанка Клеменс Калвін. Бронзавым прызёрам стала Ева Урабкава-Ніўлітава з Чэхіі.

Чацвёртае і пятае месцы заваявалі таксама беларускі Марына Даманцэвіч і Анастасія Іванова, адпаведна. Такая высокая шчыльнасць вынікаў дазволіла нашым бегуньям заваяваць і камандны кубак у марафонскім бегу.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера