Даслаць навіну
Знайсці
12.08.2018 / 16:21 40

Святлана Калінкіна: Як дурні пачалі «справу БелТА». І прайгралі

Павялічыць выяву

Шмат напісана, шмат сказана, але калі падводзіць усё да агульнага назоўніка, то мой вывад такі.

Інсульт, інфаркт ці панос паслужылі прычынай абвастрэння — усё роўна. Усё роўна і тое, напярэдадні якой кампаніі гэта робіцца — выбараў, рэферэндуму, адрачэння ад трона або намеры расказаць краіне пра суперкамбайн, у якім насамрэч ніхто не разумее, дзе «супер». Важна тое, што, пасля таго як убухалі вялізныя грошы ў дзяржаўныя СМІ, дзяржава аказалася без трыбуны, якой будуць давяраць, якую будуць паважаць, якая будзе мець прыстойную рэпутацыю.

І я баюся, што, не здолеўшы стварыць чагосьці вартага, дзяржава вырашыла атрымаць такую трыбуну, узяўшы яе сілай і метадам шантажу. У гэтым сэнсе «справа БелТА» мне нагадвае «справу пра скрыню цвікоў», якую «скраў» Станіслаў Шушкевіч. Тыя дачныя цвікі змянілі палітычны ландшафт Беларусі, дробная нагода для «справы БелТА» можа змяніць медыйны ландшафт краіны.

Галоўнага рэдактара TUT.by Марыну Золатаву вінавацяць па артыкуле, паводле якога пакаранне да пяці гадоў. Канфіскавалі тэхніку, спампавалі інфу з камп’ютараў ва ўсіх фірмах заснавальніка TUT.by Юрыя Зісера, а значыць — да пяці, да сямі, да колькі хочаш гадоў могуць знайсці і на іншых: бухгалтара, дырэктара, менеджараў… Зісер можа цвёрда стаяць за сябе, але пад пагрозай шантажу — «Гэта жанчыны, у іх жа дзеці, пашкадуй іх» — выстаяць будзе вельмі складана ці нават амаль немагчыма. Я з першага дня казала, што бачу ў тым, што адбываецца, зачыстку інфармацыйнай прасторы. Прычым, з адначасовай актывізацыяй на гэтым полі прарасійскіх СМІ. Але

гэта не зачыстка па ўзоры 2000-х гадоў, калі незалежныя СМІ проста знішчаліся, цяпер ідзе спроба зачысткі не структур, а кантэнту. Гэта значыць па больш каварным расійскім узоры.

Мы ўсе былі сведкамі, як «прыручалі» НТВ або REN-TV, як расійскія ўлады бралі пад кантроль Ленту.Ру або «Камерсант». Калі нашы разбуралі-ламалі журналісцкія калектывы, якія былі няўгодныя уладзе, у Расіі проста прыбіралі з гэтых калектываў знакавыя постаці.

Баюся, што цяпер сцэнар улады менавіта такі. І, мабыць, не выпадкова ў Таццяны Каравянковай следчы пацікавіўся, ці не збіраецца яна памяняць працу. Ён сапраўды штосьці ведае…

Але цяпер — пра «добрае».

На такую спецаперацыю маглі пайсці толькі дурні. Таму што яны не ўлічылі адзін вельмі важны момант: нават узяўшы пад кантроль рэдакцыю інтэрнэт-партала або інфармацыйнага агенцтва, насамрэч яны возьмуць пад кантроль толькі чатыры сцяны, офіс, тэхніку.

Гэта не тэлебачанне і не радыё, дзе асноўны капітал — частоты вяшчання. Гэта не газета, дзе неабходныя досыць вялікія інвестыцыі і афіцыйныя рэгістрацыі-дазволы для новага старту.

Асноўны капітал інтэрнэт-СМІ — гэта людзі і рэпутацыя. Пяць рот АМАПа можна нацкаваць або 25, трох следчых або 30 — усё адно. Але асноўны капітал інтэрнэт-СМІ — у галовах тых, хто іх робіць.

Вось так — нахрапам, з граблямі, з аглобляй, з АМАПам — можна толькі крэсла галоўнага рэдактара атрымаць. Але не яго мазгі і не яго сэрца. Людзі сыдуць. І зробяць новы сайт. Прычым, я не сумняваюся, што без усялякага арыенціра на стужку БелТА.

Накатам на незалежныя СМІ беларускія ўлады справакавалі грандыёзны скандал.

Усе, хто распавядаў пра дэмакратызацыю беларускай дзяржавы, пра павольныя і нясмелыя, але крокі ў правільным кірунку, разам пацішэлі.

Наадварот, цяпер нават з далёкага Пакістана Аляксандра Лукашэнку заклікаюць абдумацца. А значыць, далей ва ўлады дзве дарогі — перці нахрапам і, акрамя скандалу, у выніку не атрымаць нічога. Або спусціць гэтую справу на тармазах, спісаць на ўмоўнага Алега Пятровіча. Балазе, у тым, што ў нашых сілавых структурах хапае дурняў, не ўсумніцца ніхто.

Святлана Калінкіна, Беларускі партызан

0
Стрэмка / адказаць
14.08.2018 / 02:32
Карніцкая машына паказала сябе. Можна за звараваную бульбіну даць ад 10 год канцлагера. Зачэпка у выглядзе белты знойдзена. Ці зломіцца людзі з ТУТ.BY?
5
Выснова / адказаць
15.08.2018 / 08:37
Цётка апраудывае крадзяжы ?
3
спачатку / адказаць
15.08.2018 / 10:21
   Выснова, ты апраўдваеш міністра жарко, які пайшоў на павышэніе? А фальсіфікацыю выбараў? Адкажы, каб зразумець наколькі з чыстымі рукамі і чэснымі помысламі мы будзем рядзіць пра крадзёж у белты.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30