Даслаць навіну
Знайсці
12.08.2018 / 14:52 64

«Нацыя «пінскай шляхты». Нідзе я нідзе не сустракала такой грэблівасці да сваіх суайчыннікаў, як між беларусамі» — допіс беларускі з Аўстрыі

«Беларусы, годзе вам сваіх жа «паліваць»! — такі водгук з'явіўся на сайце «Нашай Нівы» пад інфармацыяй «На адкрыццё сэканд-хэнда ў Гродне чаргу займалі ажно з вечара ВІДЭА».

«ЗВЫЧАЙНЫЯ людзі, якія ёсць паўсюль. Я нагледзелася на такіх звычайных і ў багатых і ў бедных краінах. Але нідзе, падкрэсліваю, нідзе не сустракала такой грэблівасці да сваіх «сірых» суайчыннікаў з боку тых, хто лічыць, што «варушыць» мазгамі трохі болей, — піша наша чытачка Вета, якая жыве ў Аўстрыі. — Так што адметная рыса беларусаў палягае зусім не ў пошуку «халявы», «дурняка», а ў пыхлівым стаўленні да тых, хто не адпавядае нейкаму суб'ектыўнаму «стандарту». Нацыя «пінскай шляхты» — маўляў, я больш высакародны. Агідная местачковая пыхлівасць, сацыяльныя сеткі і грамадскае жыццё проста перапоўненыя! А вы жадаеце лепшага жыцця. Апошнім часам згадваем пра яўрэяў, са многімі мела прыяцельскія адносіны. Добра ведала іх у побыце. Ну не памятаю, каб яўрэй нехтаваў яўрэем. «Разборкі» здараліся, але зусім на іншай глебе і без прыніжэння чалавечай асобы», — піша нам Вета.

А што думаеце вы? Ці доўга яшчэ будзе справядлівай прыказка «Беларус беларусу беларус»? Абмяркоўвайце ў каментах!

0
Реалист / адказаць
16.08.2018 / 05:03
Девушка права , а также самый верный комментарий КРОК. Все кто угодно кроме белорусов поддерживают друг друга и стеной а мы чужаки . Не потому ли у нас нет диаспоры как скажем у армян или украинцев или даже у русских. Мы поливаем один одного , ассимилируемся , стыдимся . Все в точку .
0
Дзіва / адказаць
16.08.2018 / 10:56
Нешта я не зразумеў). Калі мне сусед-суайчыннік дакладзе "кучу" у пад'ездзе ці хлам свой выкіне пад вакно, бо яму цяжка 20 метраў да сметніцы прайсці, я што, не маю права яго на, месца паставіць, зрабіць заўвагу і г. д.? Тое, што нехта мой суайчыннік, гэта яшчэ не значыць, што ён сумленны, выхаваны і ветлівы чалавек.
0
Янка Змагар / адказаць
16.08.2018 / 17:16
Мы I есць нацыя шляхты. Спакон вякоу шляхта i элiта была за беларушчышу i лiцьвiнства , а чэрнь i людзI другога гатунку за Масковiю. Таму нам нада быць пiльнымi у шлюбах
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30