Знайсці
12.08.2018 / 08:5447РусŁacБел

Расія абвергла інфармацыю, што палітвязень-украінец Алег Сянцоў вызвалены на 90-ы дзень галадоўкі

«Інфармацыя пра тое, што асуджаны Сянцоў А. Г. нібыта пакінуў выпраўленчую калёнію, не адпавядае рэчаіснасці», — паведамілі ў прэс-службе ўпраўлення Федэральнай службы па выкананні пакаранняў па Ямала-Ненецкай аўтаномнай акрузе.

Такім чынам, інфармацыя пра тое, што самалёт з украінцам- палітвязнем Алегам Сянцовым вылецеў з расійскага Салехарда, аказалася фальшыўкай. Нагадаем, што яе распаўсюдзіла ў фэйсбуку журналістка Вікторыя Іўлева. 

Рэжысёр Алег Сянцоў быў прысуджаны ў Расіі да 20 гадоў зняволення за супраціўленне анексіі Крыма — паводле абвінавачвання, нібыта за арганізацыю дыверсійнай групы «Правага сектара». Ён не прызнаў сябе вінаватым, заявіў пра катаванні.

Тры месяцы таму Сянцоў абвесціў галадоўку, патрабуючы вызвалення ўсіх украінскіх палітвязнеў, асуджаных у Расіі. Яна працягвалася 90 дзён, аднак трэба ўлічваць, што Сянцоў прымаў спецыяльную медыцынскую сумесь. Калі б зняволены адмовіўся ад яе, яго б адвезлі ў бальніцу і кармілі б прымусова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930