Знайсці
11.08.2018 / 17:455РусŁacБел

«Я проста зламаны чалавек». Апублікавалі запіс размовы згоншчыка самалёта ў ЗША з дыспетчарам

Амерыканская газета Seattle Times апублікавала аўдыязапіс перамоваў згоншчыка самалёта Bombardier Q400 з аэрапорта Сіэтла з дыспетчарам.

Як адзначае выданне, дыспетчар звяртаўся да згоншчыка Рыч або Рычард. Так, ён казаў, што ён заправіў самалёт, але потым стаў турбавацца, што ў яго недастаткова паліва. «Я знізіўся да 2,100 фута [640 м], — сказаў згоншчык дыспетчару. — Я пачынаў з 30 або каля таго. Я не ведаю, што там згарае падчас узлёту, але яно гарэла значна хутчэй, чым я разлічваў».

Дыспетчар на гэта прапанаваў пілоту сесці на ўзлётна-пасадачную паласу, якая знаходзіцца за мілю ад яго (1,6 км), а менавіта на ваенным аэрадроме базы Люіс-МакКорд.

«Мужык… Гэтыя хлопцы груба са мной абыдуцца, калі я паспрабую і сяду там. Я думаю, што там таксама нешта пойдзе не так з-за мяне. Я не хачу гэтага рабіць. У іх, верагодна, ёсць самалёты-перахопнікі», — адказаў на гэту прапанову згоншчык.

«Няма ў іх такога, — сказаў дыспетчар. — Мы проста спрабуем табе знайсці месца, дзе ты зможаш бяспечна прызямліцца».

«Я пакуль не гатовы да канца. Але, мой божа, я павінен перастаць глядзець на паліва, таму што яно хутка знікае», — адказаў пілот.

Дыспетчар папрасіў згоншчыка павярнуць самалёт налева і скіраваць яго ў аэрапорт Сіэтла, каб сесці там.

«Напэўна, за гэта садзяць у турму на ўсё жыццё, так? Я спадзяюся, што гэта для такога, як я», — сказаў згоншчык. «Рычард, мы не будзем хвалявацца і думаць пра гэта. Але можаш пачаць левы паварот?» — адказаў на гэта дыспетчар.

«Шмат людзей клапоцяцца пра мяне. Я іх расчарую, калі яны пачуюць, што я зрабіў. Я хачу папрасіць прабачэння ў кожнага з іх. Я проста зламаны чалавек, трохі шарыкі за ролікі заехалі, я мяркую. Ніколі не ведаў, што гэта так, да моманту гэтага», — сказаў згоншчык.

Затым ён сказаў, што адчувае, як глухне адзін з рухавікоў. Дыспетчар параіў трымаць самалёт над вадой, калі гэта магчыма, і ляцець нізка.

Інцыдэнт са згонам самалёта адбыўся ў суботу 11 жніўня ў міжнародным аэрапорце Сіэтл-Такома. Работнік аэрапорта скраў пасажырскі самалёт Bombardier Q400 авіякампаніі Horizont Air і падняўся ў неба. На борце акрамя згоншчыка нікога не было. Самалёт праляцеў 50 км і разбіўся ў заліве П'юджэт у штаце Вашынгтон. У паліцыі заявілі, што згоншчык дзейнічаў адзін і здарэнне не было тэрактам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930