Знайсці
11.08.2018 / 15:14РусŁacБел

У Зэльве ўшанавалі памяць Ларысы Геніюш

11 жніўня, у Зэльве ўшанавалі найвялікшую беларускую паэтку і змагарку, вязня сталінскіх лагераў, дысідэнтку Ларысу Геніюш (1910-1983).

Ушанаванне пачалося паніхідай у Зэльвенскай Свята-Троіцкай царкве, якую па-беларуску правёў яе настаяцель айцец Георгій Субаткоўскі.

Каля помніка Ларысы Геніюш, які знаходзіцца на тэрыторыі царквы, кіраўнік Гарадзенскага аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў Валянцін Дубатоўка прыгадаў апошні год жыцця паэткі, лячэнне яе ў гарадзенскай бальніцы. Пісьменнік Сяргей Чыгрын распавёў пра невядомыя раней факты з біяграфіі Ларысы Геніюш.

На Зэльвенскіх могілках, на магілу Ларысы і Янкі Геніюшаў былі ўскладзеныя кветкі і запаленыя лампадкі. Наталля Карповіч з Гародні прачытала некалькі патрыятычных вершаў паэткі.

Чытайце таксама: 9 жніўня — дзень народзінаў Ларысы Геніюш: невядомыя факты пра яе

Радыё «Рацыя»

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930