Знайсці
11.08.2018 / 13:4210РусŁacБел

Беларускамоўную прашыўку на фітнэс-бранзалет Xiaomi Mi Band ужо можна спампаваць

Не так даўно НН паведамляла пра тое, што энтузіяст Станіслаў Сілкін зрабіў беларускамоўную прашыўку на фітнэс-бранзалет Xiaomi Mi Band 3. Трэба было, каб тры чалавекі ўхвалілі яе на форуме, прысвечаным Mi Band 3.

Як паведаміў аўтар, гэты этап паспяхова пройдзены, і прашыўку ўжо можна спампаваць на форуме geekdoing.com ды карыстацца.

«Толькі невялічкая рэмарачка: з прычыны таго, што беларуская прашыўка мае найноўшую на гэты момант версію, усталёўваць яе трэба на Mi Band 3 з версіяй 1.3.0.4 (калі версія старэйшая, то трэба абнавіць праграму Mi Fit, астатняе яна зробіць сама)», — адзначае спадар Сілкін. 

Пасля ўсталявання прашыўкі, раіць ён, трэба будзе абнавіць рэсурсы (паслядоўнасць «прашыўка»-«рэсурсы», гэта вельмі важна).

Алгарытм абнаўлення рэсурсаў такі ж самы, як і ў пунктах 7-8 інструкцыі па ўсталяванні прашыўкі, адзінае адрозненне - гэта пашырэнне файла (*.res).

Mi Band — гэта папулярны фітнэс-бранзалет, які дазваляе сачыць за сваім станам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930