Знайсці
11.08.2018 / 12:1925РусŁacБел

Лукашэнка выпрабаваў суперкамбайн у полі пад Александрыяй

Аляксандр Лукашэнка на палях ААТ «Александрыйскае» выпрабаваў збожжаўборачны камбайн «Палессе GS2124», перадае БелТА.

Пра намер паназіраць за працай гэтай тэхнікі ў палявых умовах кіраўнік дзяржавы заявіў напярэдадні, наведваючы «Гомсельмаш», дзе яму і быў прадэманстраваны камбайн.

Збожжаўборачны камбайн GS2124 створаны на базе мадэлі КЗС-1624 і атрымаў шэраг высокатэхналагічных навацый, напрыклад, магчымасць кіравання па спадарожніку або па сігнале ад станцыі навядзення на Зямлі. Камбайн абсталяваны сістэмай дакладнага земляробства, якая вызначае колькасць ураджаю, сабранага з пэўнага сегмента, а затым фармуе карту ўраджайнасці поля. Сістэма саломасепаратара дазваляе працаваць на падвышаных хуткасцях - да 6-8 км/г (пры стандартных 3-3,5 км/г).

Беларускі камбайн не саступае замежнаму аналагу ў самай дарагой камплектацыі Lexion 770. Зараз тры вопытныя ўзоры GS2124 праходзяць выпрабаванне на палях Беларусі, у тым ліку ў ААТ «Александрыйскае».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930